пракрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.
1. Абазвацца крыкам.
Пракрычала дзіця.
2. што і без дап. Вымавіць, гучна крычучы.
П. «ура».
3. Правесці які-н. час крычучы.
◊
Пракрычаць вушы каму пра каго-што, аб кім-чым (разм., неадабр.) — надакучыць бясконцымі расказамі, нястрымнай балбатнёй пра што-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ржаць ’іржаць’ (ТСБМ, Сцяшк.), ржаць/рзаць ’тс’, ’гучна смяяцца’ (ТС). Да іржа́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзя́целіна, ‑ы, ж.
Дзікая канюшына; дзяцельнік. На белай дзяцеліне, што кучаравіцца ля кузні, зумкаюць пчолы. Даніленка. Коні скубуць дзяцеліну, гучна і часта фыркаюць. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабза́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кабзара, належыць яму. Толькі кліч кабзарскі нёсся гучна ў далі, Прабіваўся ў гушчы, як вечавы звон. Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клакёр, ‑а, м.
У буржуазным тэатры — чалавек, наняты для таго, каб гучна апладзіраваць, крычаць, свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу п’есы, артыста.
[Фр. claqueur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узлаваць.
2. у знач. прым. Злы, сярдзіты. Узлаваная маці моцна і гучна пляскала .. [Валодзьку] па голых паружавелых палавінках. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Навуры́цца, набурыцца экспр. ’наесціся’ (ушац., полац., Нар. лекс.; мядз., Жд. 2). Ад бурыць ’апетытна есці, гучна сёрбаючы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцёўкаць ’гучна рассякаць паветра гнуткім дубцом або кароткай пужкай’ (васіл., Лаўшук, вусн. паведамл.). Гукапераймальнага паходжання, параўн. шчоўкаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць ляск. Ляскаць пугай. □ Гудзелі маторы, ляскала жалеза, галасіста разразалі марознае паветра паравозныя гудкі. Шамякін. У хлявах гучна ляскаюць церніцы. Сачанка.
2. Разм. Біць у далоні, далонню; пляскаць. [Дзед] у такт танца ляскаў у далоні і прыгаварваў: — Гоп-гоп, Насцечка. Чорны. Калі Гудок закончыў [гаварыць], яму ляскалі ў далоні гэтак жа гучна, як Платону Іванавічу. Навуменка.
•••
Зубамі ляскаць — дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скавы́ліць ‘гучна, моцна плакаць’ (мёрск., Нар. лекс.), польск. дыял. skavuleć ‘скавытаць (пра сабаку)’. Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. скавытаць, скаголіць, скагатаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)