◎ Куна́ты ’густы, купчасты’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс.), ’вастраверхі’ (Сцяшк. Сл.). Да куна (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акла́дзісты, ‑ая, ‑ае.
Шырокі і густы (пра бараду). З барадой акладзістай Пуху лебядзінага Дзед-Мароз прыладзіўся Пад яе [елкі] галінамі. Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́йна ’разам’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ро́йны ’густы’ (Яруш.). Да рой 1 у выніку пераносу семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сабалі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да собаля. Сабаліны запаведнік.
2. Нар.-паэт. Густы, цёмны, шаўкавісты (пра бровы). Сабаліныя бровы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяршо́к², -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
1. Верхняя частка чаго-н.; верх, верхавіна.
На самым вяршку.
В. дрэва.
Вяршкі і карэньчыкі.
2. мн. Густы тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася.
Збіраць вяршкі (таксама перан.: браць самае лепшае).
3. мн. Тое, што і верх (у 7 знач.).
|| прым. вяршко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бас, -а і -у, мн. басы́, -о́ў, м.
1. -у. Самы нізкі мужчынскі голас.
2. -а. Спявак з такім голасам.
Густы б.
3. -а. Агульная назва музычных інструментаў нізкага рэгістра.
4. толькі мн. Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.
Націснуць на басы.
|| прым. басо́вы, -ая, -ае.
Басовая партыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
до́жджык, ‑у, м.
Разм. Памянш. да дождж (у 1 знач.); дробны невялікі дождж. Густы дробны дожджык цыркае зверху, цягнецца золкай павуцінай. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрагля́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець. Непраглядны туман. □ А калі святло гасла, цемра наступала на наваколле непрагляднай сцяной. Хадкевіч. За вокнамі стаяў густы, непраглядны змрок. Гамолка. Замест алешніку над галавой спляталі непраглядны шацёр шурпатыя бярозы і сосны. Кірэйчык. // перан. Бязрадасны. Будучыня здалася .. [Людміле] такой жа непрагляднай, як і гэтая цемра на вышках. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Месца, дзе высеклі лес. На высеках, глухіх палянах, у бары, на чарналессі — усюды густы мядовы пах. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляската́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [З будаўніцтва] далятаў да нас густы гул матораў і ляскатанне жалеза. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)