эску́да, нескл., м.

Грашовая адзінка Партугаліі і інш. краін вартасцю ў 100 сентава.

[Ісп. escudo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́льдэн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Грашовая адзінка Нідэрландаў да 2002 г., а таксама залатая, а пасля сярэбраная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах у 14—19 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́са, нескл., н.

Грашовая адзінка і разменная манета некаторых дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Філіпін.

[Ісп. peso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афгані́, нескл., н.

Грашовая адзінка Афганістана, якая па курсу Дзяржбанка СССР адпавядае 1,66 рубля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

де́нежный

1. грашо́вы;

де́нежный я́щик грашо́вая скры́нка;

2. (о человеке) грашо́вы; грашаві́ты; грашо́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Злот, злоты ’польская грашовая адзінка’, адкуль ’манета вартасцю 15 кап’ (Нас., Бяльк.) і г. д. З польск. złotyграшовая адзінка (< ’залаты’, гл. золата). Злот, відаць, утварэнне назоўніка шляхам усячэння для падвядзення пад тып назвы іншых грашовых адзінак (рубель, дукат, талер і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́пія, ‑і, ж.

Грашовая адзінка ў Індыі, Пакістане і некаторых іншых краінах; манета адпаведнай вартасці.

[Ад санскр. rüpyam.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баліва́р, ‑а, м.

1. Грашовая адзінка Венесуэлы. роўная 100 сентыма.

2. Мужчынскі капялюш з шырокімі палямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступле́нне, -я, н.

1. гл. паступіць.

2. Тое, што паступіла (у 3 знач.) куды-н. (грашовая сума, матэрыялы, якія паступілі куды-н.; афіц.).

Грашовыя паступленні.

Выстаўка новых паступленняў у бібліятэцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дата́цыя, ‑і, ж.

Дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам і арганізацыям для пакрыцця перавыдаткаў і для іншых патрэб.

[Ад лац. dotatio — дар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)