глыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што і без дап.

1. гл. глытаць.

2. Перакусіць або выпіць (разм.).

Глыні трохі перад адыходам.

Глынуць гора (слёз) (разм.) — перанесці многа цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяспа́мяцець, ‑памяцею, ‑памяцееш, ‑памяцее; зак.

Страціць памяць. Абяспамяцець ад гора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набедава́цца, ‑бядуюся, ‑бядуешся, ‑бядуецца; зак.

Перажыць, зазнаць многа бед, гора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які церпіць, перажывае гора; няшчасны (пра чалавека). [Наталля Пятроўна] гаварыла многа і так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца. Шамякін. // Поўны гора, нястач; бедны, цяжкі. Гаротная доля. Гаротнае жыццё. // Які выражае гора, выкліканы горам. Доўгі-доўгі час у вачах Андрэя стаяла гаротная постаць маці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алі́мп, -у м.

1. (Алі́мп) (гора) Оли́мп;

2. шутл., ирон. оли́мп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спачува́нне, -я, н.

1. Спагадлівыя адносіны да чыёй-н. бяды, гора, няшчасця; спагада.

Суседзі прыходзілі са сваімі спачуваннямі.

2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н., маральная падтрымка.

Яго ўчынкі не знайшлі спачування ў сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ах, выкл.

1. Перадае захапленне, здзіўленне, спалох, здагадку і пад.

Ах, як слаўна тут!

Ах, якая нечаканасць!

2. Перадае пачуццё жалю, гора.

Ах, якое няшчасце!

3. Перадае пачуццё гневу і абурэння.

Ах, каб вас каршун!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плакаць, -лачу, -лачаш, -лача; -лач; -лаканы; зак., што.

1. Выліць, выказаць сваю тугу слязамі.

В. гора.

2. Выпрасіць плачам.

В. дапамогу.

Выплакаць (усе) вочы (разм.) — у горы плакаць доўга, многа.

|| незак. выпла́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Аго́раны ’з цяжкасцю набыты’ (БРС), агораць ’з цяжкасцю што-небудзь набыць, зрабіць’, агорацца (КТС) да гора. Магчыма, калька з літоўскага var̃gti ’пакутаваць, гараваць, цяжка працаваць’, var̃gasгора, пакута, цяжкая праца’. На словаўтваральную структуру не выключаны ўплыў асіліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напатка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Ідучы або едучы, сустрэць каго-н., натрапіць на каго-, што-н.

Н. воўка.

2. перан. Здарыцца, спасцігнуць (пра бяду, няшчасце і пад.).

Пад старасць яго напаткала гора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)