вы́плакаць, -лачу, -лачаш, -лача; -лач; -лаканы; зак., што.

1. Выліць, выказаць сваю тугу слязамі.

В. гора.

2. Выпрасіць плачам.

В. дапамогу.

Выплакаць (усе) вочы (разм.) — у горы плакаць доўга, многа.

|| незак. выпла́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)