Гарэ́ніць ’гарчыць’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. горе́нити ’тс’, рус. дыял. горе́нить, горо́нить. Ад гор‑, што ў слове *gorьkъ, з «узмацняльным» суфіксам (магчыма, дзеепрыметнікавага паходжання). Параўн. бурэ́ніць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
высь
1. вышыня́, -ні ж., высь, род. вы́сі ж.;
2. выси мн. (вершины гор) вяршы́ні, род. вяршы́нь;
го́рные выси го́рныя вяршы́ні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мож, можа, можэ ’быць можа, напэўна, магчыма’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Маг., ТС; КЭС, лаг.; гор., паўд.-усх., КЭС). Да магчы́ (гл.). У мадальным значэнні выступае ў форме 3‑й ас. адз. л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прымо́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца, размяшчаецца каля мора. Прыморскі курорт. Прыморскі горад. □ Абрысаваліся ў туманах вершаліны далёкіх прыморскіх гор. Самуйлёнак.
2. Які бывае ў прымор’і, уласцівы прымор’ю. Прыморскі клімат. Прыморскі вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узго́р’е, ‑я, н.
Невялікае ўзвышша, узгорак. Палац стаяў па ўзгор’і. □ Па ўзгор’ю поля, па раўніне Паўзуць сталёвыя валы. Колас. // Вяршыні гор. Паклон вам, паклон вам, дняпроўскія хвалі, І Кіева вежы і ўзгор’і Карпатаў! Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́нскі, ‑ая, ‑ае.
Ужываецца замест назвы, якая па якіх‑н. прычынах павінна застацца невядомай і не можа быць указана; абазначае: нейкі. На заставе энскай, На застрэшку гор — Хлопцы са Смаленска І адзін маёр. Голуб.
[Ад назвы лац. літары «n».]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
краж, ‑а, м.
1. Ланцуг невысокіх гор. Данецкі краж.
2. Разм. Кароткі абрубак тоўстага бервяна; калода. Мела .. [лесапільня] восем вертыкальных лесапільных рам — для звычайнай распілоўкі, тры гарызантальныя — для распілоўкі вялікіх кражаў з дарагіх цвёрдых народ. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абва́л, ‑у, м.
1. Падзенне часткі якой‑н. вялікай масы. Абвал шахты. Абвал сцяны.
2. Глыбы камення, зямлі або снежная лавіна, якія абрушыліся з гор. Вятры заміраюць у долах глыбокіх, Абвалы спыняюць патокі ў гарах. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клубі́ць, ‑біць; незак.
1. што. Узнімаць клубамі пыл, дым, пару і пад. З-за гор — пражэктары промняў, Туман клубіла цясніна... Лойка.
2. Разм. Тое, што і клубіцца. І клубіў чорны дым, Быццам рой кажаноў ашалелых. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)