ру́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы; ж.
1. Загаловак раздзела ў газеце, часопісе і пад. [Лясніцкі:] — Пачнём справу з экстранага выпуску газеты. Дадзім пад рубрыкай «Не верце фашысцкай правакацыі!..» Шамякін.
2. Раздзел, падраздзяленне чаго‑н.; графа. Разнесці лічбы па рубрыках.
[Ад лац. ruber — чырвоны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цынкагра́фія, ‑і, ж.
1. Выраб клішэ высокага друку, пры якім капіруюць на цынкавую (або магніевую) пласціну.
2. Прадпрыемства або цэх па вырабу такога клішэ. Я пачаў думаць, як зрабіць загаловак газеты. Цынкаграфіі ж тут няма, не закажаш. Сабаленка.
[Ад слова цынк і грэч. graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насту́пны
1. прил. сле́дующий; после́дующий;
н. ну́мар газе́ты — сле́дующий но́мер газе́ты;
хто н.? — кто сле́дующий?;
~ныя чле́ны прапо́рцыі — после́дующие чле́ны пропо́рции;
пра гэ́та гавары́лі ва ўсіх ~ных выступле́ннях — об э́том говори́ли во всех после́дующих выступле́ниях;
2. прил. сле́дующий, нижесле́дующий;
я прапану́ю н. план — я предлага́ю сле́дующий (нижесле́дующий) план;
3. в знач. сущ. сле́дующий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
курэ́ць, ‑рыць; незак.
Тое, што і курыцца (у 1–3 знач.). Цыгарка з газеты густа курэла на попельніцы. Хадкевіч. Мокрая зямля пачынала курэць параю. Ракітны. Машына .. неслася па шашы, аж курэў снег. Арабей.
•••
Аж (толькі) пыл курыць гл. пыл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даве́ранасць, ‑і, ж.
Тое, што і даручэнне (у 2 знач.). Даверанасці, якія выдаюцца грамадзянамі, засведчваюцца ў натарыяльным парадку. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР. Цётка Куліна аформіла даверанасць, я ўзяў у Васіля сумку і пайшоў у Рудню па пісьмы і газеты. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго‑н. Алеся зноў разгарнула падручнік, хутка прагартала некалькі старонак. Шамякін.
2. Гартаць некаторы час. У галаве.. [Мар’і Андрэеўны] скакалі лічбы, круціліся фразы — яна нездарма цэлы дзень прагартала ў бібліятэцы газеты. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сталіцы; які знаходзіцца ў сталіцы, належыць ёй. Сталічны жыхар. Сталічныя газеты. □ Гастролі вядомага сталічнага тэатра пачыналіся «Навальніцай» Астроўскага. Васілевіч. // Такі, як у сталіцы, уласцівы сталіцы і жыхарам, якія жывуць у ёй. Сталічныя моды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таршэ́р, ‑а, м.
Свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу. Можна хіба толькі пасля вячэры сесці ў крэсла пад таршэрам і, перагортваючы газеты, сказаць жонцы, як звычайную навіну: — Проста смех, Рытачка: Арсена Уладзіміравіча ў гарком вызывалі. Скрыган.
[Фр. torchére.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́нзарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэнзара. Нарэшце, Вісарыён убачыў нумар сваёй партыйнай газеты без аніякага знаку цэнзарскага алоўка. Самуйлёнак. На цэнзарскім агні згарэў увесь тыраж перакладу «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, які зрабіў В. Дунін-Марцінкевіч у 1859 годзе. Семашкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грамі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.
Разм. Разбіваць, знішчаць. Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, падрывалі на дарогах варожыя грузавікі. Краўчанка. // перан. Разм. Выступаць з рэзкімі нападкамі на каго‑, што‑н. Легальныя газеты грамяць бюракратыю, патрабуюць удзелу прадстаўнікоў народа ў дзяржаўным кіраванні. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)