сняжы́сты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Снежны (у 1 знач.). [Мароз:] — Іду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежках-пуцінах пустых. Купала. Зазвініць Вясёлы ў голлі вецер, З вішань Атрасе сняжысты рой. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радасны, жыццярадасны, вясёлы, уцешны; ясны, ружовы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

узвесялі́ць, ‑весялю, ‑вяселіш, ‑вяселіць; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў радасны, вясёлы стан. Такія думкі ўзвесялілі .. [Клебера], палепшылі яго настрой, тым больш, што раненая нага бадай што і не балела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаваро́к, ‑рку, м.

1. Ціхая гаворка. Нізалася мірная гамонка старых, гаспадароў, вясёлы гаварок моладзі. Мележ.

2. Тое, што і гаворка (у 6 знач.). — Так, браток — дарагуша, — сібірскім гаварком сказаў Апаньін. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жартаўні́к, ‑а, м.

Той, хто любіць жартаваць (у 1 знач.). К таму ж яшчэ .. [Сымон] быў вясёлы, На байкі здатны, на язык. І словы сыпаў, як з прыполу, Жаданы ўсюды жартаўнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весяле́ць ’станавіцца вясёлым’ (КТС, БРС), укр. веселі́ти, рус. веселе́ть, польск. weseleć, уст. wiesielić ’станавіцца вясёлым’; (паэт.) ’праслаўляць’, славен. veselẹ́ti > veselíti ’радаваць’. У значэнні ’станавіцца вясёлым’ — гэта ўсходне-славянскі адпрыметнікавы дзеяслоў з суф. ‑ěti ад вясёлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясёланка, вясёлонка ’святліца’ (брасл., Карскі, Труды) — рэгіянальнае ўтварэнне ад вясёлы (гл.) са значэннем ’светлы’, параўн. рус. калуж. весёлая ночь ’светлая, месячная ноч’, вясёлка ’адкрытае месца, якое асвятляецца і саграваецца сонцам’, і памяншальна-ласкальнага суф. ‑он‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гавару́н, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека, які любіць пагаварыць. Вясёлы гаварун, жартаўнік, .. [Сяргей Круцель] быў першым майстрам на скокі і ўмеў спець, пабрын[ка]ць на гітары. Лынькоў. // Балбатун, пустаслоў. Ад вулічных гаваруноў адвярнуліся ўсе [калгаснікі]. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развесялі́ць, ‑весялю, ‑вяселіш, ‑вяселіць; ‑вяселім, ‑вяселіце; зак., каго-што.

Прывесці ў вясёлы настрой. Развесяліць кампанію. □ Гэты дзядзька ўмеў стаць на роўную нагу з Панасам, умеў сказаць трапны жарт і развесяліць хлопца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́давацца ’адчуваць радасць’, ра́даваць ’прыносіць, выклікаць радасць’ (ТСБМ), рус. ра́доваться, радовать, укр. ра́дуватися, ра́дувати, польск. radować się, чэш. radovati se, славац. radováť sa, в.-луж. radować so, славен. radovati se, серб.-харв. ра̏довати се, балг. радвам се, ст.-слав. радовати сѧ. Прасл. *radovati sę (< *radъ). Слова не мае роднасных сувязей у іншых і.-е. мовах, акрамя некаторых моў германскай групы. Тут мяркуецца і.-е. корань *red‑ (: *rod‑) ’радасны, вясёлы’, ’падбадзёрваць’; славянскія словы з прасл. коранем *rad‑ супастаўляюцца з англ.- сакс. rōt ’радасны’, ’вясёлы’, ст.-ісл. rǿtask ’станавіцца вясёлым, ясным’ (Покарны I, 853; Фасмер, 3, 429 з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)