уваскрэ́сіць, -э́шу, -э́сіш, -э́сіць; -э́шаны; зак.

1. каго-што. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць.

2. перан., каго (што). Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць.

Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.

3. перан., каго-што. Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забытае.

У. вобраз у памяці.

|| незак. уваскраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уваскрашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Хукаючы, адагрэць. Адхукаць рукі. // перан. Вярнуць сілы, ажывіць (доглядам, увагай і пад.). [Харытон:] — Мяне, як і Змітрака, Не святыя, якім я раней верыў, а Хвядос выцягнуў з магілы... Ён і Мітрафана адхукаў. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураджа́йнасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць глебы, расліны і пад. даваць пэўны ўраджай. Павысіць ураджайнасць ільну. □ [Лясніцкі:] — Колькі трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную ўраджайнасць. Шамякін.

2. Узровень ураджаю з пэўнай плошчы пасеву. Падлічыць ураджайнасць бульбы з аднаго гектара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. адвёз, ‑везла і ‑вязла; заг. адвязі; зак., каго-што.

Везучы, вярнуць каго‑, што‑н.; завезці куды‑н. Машына спачатку адвезла начальніка, а тады ўжо і самога Сашку заімчала да яго новай кватэры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адха́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Разм. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Міхась затуліў.. [жорава] халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі. Брыль.

2. Ачысціць, адмыць, агледзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць маладзейшым. // Увесці моладзь у склад чаго‑н. Амаладзіць праўленне.

2. Узмацняючы дзейнасць залоз унутранай сакрэцыі, вярнуць арганізму ўжо страчаныя адзнакі маладосці. // Абрэзаць сучча і голле старога дрэва для ўзмацнення росту маладых парасткаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адцерці ўсё, многае. Паадціраць плямы. // Вярнуць адчувальнасць трэннем. Паўзіраўшыся, міжволі пацягнуўся рукою да вушэй — пасля таго, як ён [Алесь] іх ледзь паадціраў снегам, вушы раз за разам зацягваліся свежымі струпамі і не пераставалі свярбець. Летка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прочте́ние прачыта́нне, -ння ср.; (чтение) чыта́нне, -ння ср.;

верну́ть по прочте́нии вярну́ць прачыта́ўшы;

взять кни́гу для прочте́ния узя́ць кні́гу для прачыта́ння (чыта́ння);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго-што.

Атрымаць, адабраць, вярнуць што‑н. праз суд. Слёз у .. [Настасі] не было; яна даўно выплакала іх, яшчэ да таго дня, калі Юрка прыехаў з суда са страшнай весткай аб тым, што Халуста адсудзіў у іх хутар. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акупі́ць, акуплю, акупіш, акупіць; зак., што.

Вярнуць патрачаныя на што‑н. сродкі; пакрыць выдаткі даходам. Цаліна дала дзяржаве самы ганны хлеб, а новыя саўгасы ўжо здолелі акупіць затраты, зробленыя на іх заснаванне. Барсток. // перан. Разм. Выкупіць, скупіць, загладзіць. Паправіць памылку і акупіць віну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)