Няве́дама (невѣдомо) ’невядо́ма’ (Нас., Гарэц.). Параўн. невядома ’без ведання, тайна’ (Нас.). Да ведаць, гл. вядома.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асаві́к, ‑а, м.
Абл. Ядомы грыб з чырвонай шапкай; падасінавік. Паміж леташніх лістоў Чырванее асавік, А за ім — кароль грыбоў, Сам магутны баравік. Глебка. Лепей, вядома, было прайсці ў лажок і там карчаваць чырвонагаловыя асавікі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залата́р, ‑а, м.
1. Уст. Майстар па вырабу розных рэчаў з золата; ювелір. З граматы 1499 г. нам вядома, што ў гэты час сярод рамеснікаў Мінска налічвалася значная колькасць залатароў. «Беларусь».
2. Даўнейшая іранічная назва асенізатара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́жасць, ‑і, ж.
Фізічная сіла; бадзёрасць. Дужасці ў старога яшчэ не бракуе. Хадкевіч. [Жаданне выратавацца] прыдало аслабелай дзяўчыне дужасці. Мележ. Каторы раз выручала хлопца яго немалая прыродная дужасць, непераборлівасць да ўмоў жыцця і, вядома, суровая армейская загартоўка. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсвяжы́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Вярнуць ранейшую сілу якіх‑н. пачуццяў, уяўленняў; аднавіць у памяці. [Дзядзька:] — Хвароба Ніны нібы прабудзіла ва мне, адсвяжыла, сабрала ў адно ўсю любоў да дзяцей, да ўсіх, вядома, не толькі нашых. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парто́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да порта 1. Усе .. [падлеткі] былі дзеці партовых рабочых, рыбакоў, служачых. Краўчанка. // Які з’яўляецца портам, які мае порт 1. З больш позніх дакументаў вядома, што сярэдневяковы Мінск быў і партовым горадам. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імпаза́нтны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які робіць уражанне; велічны, паважны з выгляду. Імпазантны выгляд. □ Усе тры дні працэсу найбольшую цікавасць і суддзяў, і нешматлікай дыстыляванай публікі прыцягвалі, вядома, імпазантны Жалябаў, неяк будзённа-спакойная поруч з ім Пяроўская. Мехаў.
[Фр. imposant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябо́сь, часціца ў знач. пабочн.
Разм. Ужываецца для ўзмацнення зместу выказвання ў значэнні: напэўна, відаць; ужо ж вядома. [Гаспадыня:] — А мае вы небажаткі, а мае саколікі... Замарыліся, нябось. С. Александровіч. [Бацька:] — Лажыся спаць, кажу! Заўтра, нябось, не дабудзішся цябе! Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папро́к, ‑у, м.
Дакор, незадавальненне, абвінавачанне, выказаныя словамі, позіркам і пад. — Вы, Поля, зноў вяртаецеся да старога! — прамовіў Карніцкі з нейкім папрокам у голасе. Паслядовіч. — Ну, вядома, — чалавек шукае, дзе яму лепей, — тонам лёгкага папроку адказаў Раман. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заляца́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.; да каго.
Аказваць увагу, дагаджаць жанчыне, імкнучыся выклікаць прыхільнасць. Усе ў брыгадзе ведалі, што Віталь заляцаецца да Тамары, але ці карыстаецца ён поспехам у яе, пра гэта нічога пэўнага вядома не было. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)