прымяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., каго-што.
Ажыццявіць на справе, выкарыстаць. Прымяніць вопыт. Прымяніць веды на практыцы. □ Яшчэ ў самым пачатку нашага стагоддзя вядомы вучоны-караблебудаўнік А. М. Крылоў прымяніў кіназдымачную камеру пры выпрабаванні ледакольнага карабля «Ярмак». «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямі́ласць, ‑і, ж.
Непрыязнасць, непрыхільныя адносіны да каго‑н. Амерыканскія капіталісты пра негра ўспамінаюць толькі ў тым выпадку, калі ў іх з’яўляецца патрэба ў рабочай сіле, якую можна выкарыстаць за бясцэнак.. Узнагародай жа за ўсё гэта з’яўляецца няміласць. Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авія́цыя, ‑і, ж.
1. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах, планёрах і пад. Развіццё авіяцыі. Выкарыстаць у авіяцыі навейшыя дасягненні навукі.
2. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот. Грамадзянская авіяцыя. Бамбардзіровачная авіяцыя. Налёт авіяцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасягне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. дасягнуць (у 4 знач.).
2. Станоўчы вынік працы, дзейнасці; здабытак, поспех. [Сухадольскі:] Не ўсякае дасягненне можна адразу ў вытворчасці выкарыстаць. Крапіва. [Горкі] выказаў думку пра неабходнасць выдання часопіса, які паказваў бы дасягненні нашай сацыялістычнай краіны. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праваро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм. Прапусціць, не выкарыстаць чаго‑н. з-за няўвагі; празяваць. — «Ракету» праваронілі, поездам паедзеце, а то і аўтобусам. Жычка. [Васіль] то ішоў, то трусіў уподбег, думкі, як авадні, апаноўвалі, пераконвалі: запазніўся, правароніў, занялі ўжо [участак]. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалі́ннік, ‑а, м.
Той, хто асвойвае цалінныя землі; жыхар цаліны (у 1 знач.). Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі. — Адсюль вось, — паказаў Іван Іванавіч рукой, — новая вуліца пойдзе... Як мы яе, цаліннікі, назавём? Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спекуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Той, хто займаецца спекуляцыяй 1 (у 1 знач.). Спекулянтаў Савецкая ўлада не гладзіла па галоўцы. «ЛіМ». Спекулянты і пастаўшчыкі харчоў нажывалі на народнай нястачы велізарныя прыбыткі. «Весці».
2. перан. Той, хто імкнецца выкарыстаць што‑н. у карыслівых мэтах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
широ́ко́ нареч. прям., перен. шыро́ка;
широ́ко́ откры́тые глаза́ шыро́ка адкры́тыя (расплю́шчаныя) во́чы;
широ́ко́ испо́льзовать достиже́ния нау́ки шыро́ка вы́карыстаць дасягне́нні наву́кі;
широ́ко́ жить перен. раско́шна жыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ландша́фт, ‑у, М ‑фце, м.
1. Агульны выгляд мясцовасці; пейзаж. Раўнінны ландшафт. □ Месяц быў поўны, чырвоны, на яго паверхні чарнелі абрысы далёкага таямнічага ландшафту. Лупсякоў. Рыгору хацелася выкарыстаць апошнія дні .. [для агляду] сілцоўскіх летніх ландшафтаў. Гартны.
2. Вясковы краявід на малюнку, карціне.
3. Спец. Сукупнасць тыповых прыкмет якой‑н. мясцовасці. Азёрны ландшафт. Горны ландшафт. Вывучыць ландшафт.
[Ням. Landschaft.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)