вы́карыстаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Скарыстаць, ужыць з карысцю.

В. спецыяліста.

В. матэрыял.

В. зручны момант.

В. вопыт перадавікоў.

|| незак. выкарысто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выкарыста́нне, -я, н. і выкарысто́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́карыстаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́карыстаю вы́карыстаем
2-я ас. вы́карыстаеш вы́карыстаеце
3-я ас. вы́карыстае вы́карыстаюць
Прошлы час
м. вы́карыстаў вы́карысталі
ж. вы́карыстала
н. вы́карыстала
Загадны лад
2-я ас. вы́карыстай вы́карыстайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́карыстаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́карыстаць сов. испо́льзовать; употреби́ть;

в. час — испо́льзовать вре́мя;

в. матэрыя́л — испо́льзовать (употреби́ть) материа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́карыстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скарыстаць што‑н., ужыць у сваіх мэтах. Выкарыстаць адпачынак. Выкарыстаць зручны момант. □ Якаў радаваўся свайму вольнаму вечару, было жаданне як мага лепш выкарыстаць яго. Кулакоўскі. Свет для моладзі цяпер адкрыты, шырокі — чаму ж не выкарыстаць гэтую магчымасць?.. Хадкевіч. // Знайсці прымяненне. Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́карыстаць, выкарысто́ўваць áusnützen vt, (áus)nútzen vt; verwénden vt, ánwenden vt, gebráuchen vt; benútzen vt, nützen vt (скарыстаць); Nútzen zíehen* (што-н., aus D), sich (D) etw. zunútze máchen (што-н у сваіх мэтах); áuswerten vt, verwérten vt (рэалізаваць);

вы́карыстаць до́бра свой час séine Zeit gut (áus)nútzen;

вы́карыстаць усе́ сро́дкі álle Míttel ánwenden* [éinsetzen];

вы́карыстаць вы́падак éine Gelégenheit (áus)nützen [ergréifen*];

вы́карыстаць до́свед Erfáhrungen áuswerten;

вы́карыстаць абсталява́нне die Áusrüstung benútzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

воспо́льзоваться сов. скарыста́ць, вы́карыстаць (што);

воспо́льзоваться слу́чаем скарыста́ць (вы́карыстаць) вы́падак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́карыстаны испо́льзованный; употреблённый; см. вы́карыстаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкарыста́нне ср. испо́льзование; употребле́ние; см. вы́карыстаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкарысто́ўваць несов. испо́льзовать; употребля́ть; см. вы́карыстаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спатрэ́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

Выкарыстаць на што-н.

С. цукар на варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)