Разм. Прапусціць, не выкарыстаць чаго‑н. з-за няўвагі; празяваць. — «Ракету» праваронілі, поездам паедзеце, а то і аўтобусам.Жычка.[Васіль] то ішоў, то трусіў уподбег, думкі, як авадні, апаноўвалі, пераконвалі: запазніўся, правароніў, занялі ўжо [участак].Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)