Краж ’ланцуг невысокіх гор’ (ТСБМ), ’камель, цурбан’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. кряж ’пагорак’, ст.-рус. кряжьбрус’. Да kręžь, якое з’яўляецца аблаўтным варыянтам да krǫgъ ’круг, кольца’ (Фасмер, 2, 391).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маштэлябрус ці бервяно каля 72 см таўшчынёй’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 54), запазычана з польск. maszt, якое з ням. Mast. Магчыма, з Mastenholz ’мачтавы лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́йка², -і, ДМ сто́йцы, мн. -і, сто́ек, ж.

1. Падпорка, брус, якія служаць апорай для чаго-н. у механізме, збудаванні.

2. Прылавак, дзе прадаецца віно, закуска.

Буфетная с.

3. Прыстасаванне ў выглядзе табурэткі з прарэзанай у верхняй дошцы круглай дзіркай, у якую ставяць дзіця, каб прывучыць яго стаяць на нагах.

4. Стаячы каўнерык у выглядзе палоскі, якая цесна аблягае шыю.

|| прым. сто́ечны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крэж1 ’дрэва, у якім асяродак не ў цэнтры’ (Шатал., Клім.), ’унутраная амярцвелая частка дрэва’ (Жыв. сл.), ’хвоя з крохкай і цвёрдай драўнінай’ (ТС). Рус. кряж ’вялікае моцнае дрэва’, ’калодны вулей’, ст.-рус. кряжьбрус’. Першапачаткова ’круглы брус’ да прасл. kr^gъ ’круг’ з іншай ступенню аблаўта (прасл. kręg‑jь) (Фасмер, 2, 391).

Крэж2 ’прыбярэжная мель на возеры’ (Нар. лекс.). Укр. кряж ’бугор’. Да * kręg‑jь ’акруглы’. Гл. крэж©.

Крэж3 ’абрыў на дне возера; паглыбленне, яма’ (Яшк.). Гл. крэж2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарто́ль ’прыстасаванне для тармажэння плыта; плытнік, які тармозіць плыт’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з літ. і параўноўвае з літ. artà ’папярочны брус на мачце для прымацавання паруса’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́галаўе ’пярэдняя частка саней’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), сугало́ўя ’вузгалаўе ў возе’ (кіраў., ЛА, 2), суголо́вокбрус у калёсах, які служыць асновай для драбін і ляжыць на восі’ (бяроз., Шатал.). Гл. вузгалаўе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ля, ‑і, ж.

1. Бервяно, брус, забітыя ў грунт, якія служаць апорай розным пабудовам, збудаванням. Над замеценымі снегам берагамі нешырокай ракі выгнуўся мост на прысадзістых палях. Грахоўскі. Непадалёк ад прычалаў з вады, быццам чорныя іклы нейкага страшыдла, .. тырчалі вострыя абгарэлыя канцы паляў. Савіцкі.

2. Спец. Чыгунная тумба, да якой канатамі прымацоўваюць судна ў час стаянкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Брус, жэрдка, планка і пад., замацаваныя ўпоперак чаго‑н. або паміж чым‑н. Засталіся толькі два слупы. Вартаўнік прыбіў да іх папярочкі, і цяпер даяркі сушаць там ручнікі, цадзілкі, вёдры і бітоны... Нядзведскі. Коні стаялі прывязаныя да вазоў або да знарок змайстраваных жардзяных папярочак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́звалакбрус у калёсах, што ляжыць на пярэдняй восі’ (навагр., Шатал.). Гл. ву́залавак ’тс’, магчымы ўплыў з боку дзеяслоўных форм тыпу узваліць ’пакласці што-небудзь цяжкае’, узвалачы ’сцягнуць наверх і інш.’; падабенства да узвалак ’высокае, узвышанае месца’, відаць, выпадковае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням. Lagebalken ’бэлька ў столі’ ці з Lagerbalkenбрус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гі ’падстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)