Галяле́цьблішчаць (пра ваду на лугах і палях)’ (Янк. III). Няяснае слова. Магчыма, ёсць нейкая сувязь са слав. *galo ’прагаліна і да т. п.’, але такая этымалогія застаецца вельмі гіпатэтычнай (няма дадатковых даных), хоць з семантычнага боку яе можна прыняць (*galo ’прагаліна’ — ’прагаліна, голае месца’ > ’голае месца з вадой, што блішчыць’, нарэшце, самастойны дзеяслоў галяле́ць). Трэба звярнуць увагу на тое, што *galo ў некаторых мовах (дыялектах) значыць проста ’возера’ (напр., укр. га́ло; гл. яшчэ Талстой, Геогр., 104–109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазало́та, ‑ы, ДМ ‑лоце, ж.

1. Слой золата або залацістай фарбы, якой пакрываюць паверхню чаго‑н. На плітах і на помніках надпісы. Некаторыя зараслі мохам, а некаторыя яшчэ блішчаць пазалотай. Галавач. // перан. Жоўтая, залацістая афарбоўка дрэў, кустоў увосень. Міма вокнаў вагона мільгаюць пералескі, злёгку кранутыя пазалотай восені. Шахавец.

2. Залацісты водсвет ад сонца, агню і г. д. Зайшло сонца, паклала пазалоту на неба, развесіла ружовыя ніткі ў паветры. Кудравец. Апошнія прамяні аблілі пазалотай верхавіны таполяў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ігра́ць і граць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што на чым і без дап. Выконваць (музычны твор, п’есу на сцэне, ролю і інш.).

І. на акардэоне.

І. ролю партызана.

2. на чым, у чым. Блішчаць, пералівацца рознымі колерамі, быць у руху, змяняцца (пра ўсмешку і пад.).

Усмешка іграе на твары.

3. Тое, што і гуляць (у 2 знач.).

І. у хакей.

4. перан. Быць у бадзёрым, узбуджаным стане (пра пачуцці, уяўленні і пад.).

Кроў іграе.

Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н.

Іграць у адну дудку (разм., неадабр.) — быць заадно з кім-н.

|| зак. сыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; сы́граны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. ігра́, -ы́, мн. ігры, іграў, ж. і ігра́нне, -я, н. (да 1 знач.).

І. на цымбалах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Блі́скаць (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ), бліск (Касп.), блішча́ць (Шат., Касп.), блішчэ́ць (Бяльк., Нас., Касп.). Сюды далей блі́скавіца ’маланка’ (Шат., Сцяшк. МГ), бліскавіца (Бяльк., Касп., Нас.), блі́скаўка (БРС), блы́скавіца (Сцяшк. МГ). Укр. бли́скати, бли́скавка ’маланка’, блесті́ти, блища́ти, рус. блесте́ть, блиста́ть, бли́скать і г. д. Прасл. bliskati, blistati, bliskavica, *blьščati і г. д. Шмат вытворных і ў іншых слав. мовах. Падрабязны агляд гл. Трубачоў, Эт. сл., 2, 116–118, 130–132. Кюнэ (Poln., 45) бел. бліскаві́ца, блі́скаць і да т. п. лічыць паланізмамі. Няпэўна. Да фанетыкі параўн. яшчэ Юркоўскі, JP, XLI (2), 1961, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільсні́цца, льсні́ццаблішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню)’ (ТСБМ). Рус. лосни́ться, укр. лисні́ти, лисни́тися, дыял. ли́ска́ти, польск. łyskać, ст.-чэш. lščieti se, чэш. lesknouti se, славац. lesknúť sa, славен. lesketati se, серб.-харв. ле̏скати се, балг. лъщя́, макед. дыял. лашти. Ст.-слав. льщати сѫ, ст.-рус. льщатися, ст.-бел. ильснутися (Скарына). З прасл. *lьsknǫti (), суадноснага з *lьskěti (), і‑ пратэтычнае. Прасл. *lьsk‑ < *lъsk‑ (відаць, у выніку кантамінацыі з blьsk‑) звязваецца з іншымі абазначэннямі святла, якія ўзыходзяць да і.-е. *leuk‑/*louk‑; параўн. луч, луна. Праабражэнскі, 1, 470; Фасмер, 2, 521; Махэк₂, 327.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплэ́вух ’непаваротлівы, неахайны чалавек’ (Жд.). Прыведзены як прыклад сказ: «Аплэвух гэты, апусціў крылля, смаркачэ вечна блішчаць на вусах» указвае на імавернасць утварэння ад пляваць агентыўным суфіксам ‑ух (параўн. пастух), які, аднак, звычайна нясе націск. Адсутнасць націску можа тлумачыцца аналогіяй з не́слух. Параўн. рус. оплёвыш, оплеванец ’зняважаны чалавек’ (Даль). Цвёрдасць л — вынік экспрэсіі значэння слова. Значэнне ’непаваротлівы’ (прыклад яго не пацвярджае, але і не пярэчыць яму) можа весці да параўнання з літ. ãplamis ’непаваротлівы чалавек’, аднак і ў гэтым выпадку адбыліся беларуская словаўтваральная апрацоўка і значная фанетычная змена, выклікання, магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем слова, якое мае экопрэсіўнае значэнне. Параўн. яшчэ аблавухі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блесте́ть несов.

1. (издавать блеск) блішча́ць; (время от времени) блі́скаць; (сиять) ззяць; (сверкать) зіхаце́ць;

стекло́ блесте́ло на со́лнце шкло блішча́ла на со́нцы;

грохота́л гром и блесте́ла мо́лния грыме́ў гром і блі́скала мала́нка;

2. перен. (отличаться) вызнача́цца;

не бле́щет умо́м не вызнача́ецца ро́зумам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасвяці́ць 1, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.

1. Свяціць, асвятляць каго‑, што‑н. некаторы час. [Камандзір] запаліў ліхтарык, пасвяціў. Бачу, ласуецца наша пушыстая даўгахвостка [лісіца] смажанай курыцай. Няхай. [Пракоп:] — Вазьмі сярнічкі. Пасвеціш мне. Баранавых.

2. Свяціцца, блішчаць некаторы час.

пасвяці́ць 2, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., каго-што.

1. Правесці абрад, паводле якога надаецца каму‑, чаму‑н. святасць. [Старыя з папом] прайшлі ўсю вуліцу і выйшлі на поле, каб пасвяціць яго. Сабаленка.

2. у што. Пазнаёміць з чым‑н. патаемным, што не ўсім вядома. Пасвяціў мяне ў грыбное таінства Коля Шпакоўскі, хлопец гадоў дваццаці, высокі, тонкі, як маладая таполя. Навуменка.

3. у каго. Уст. Пры дапамозе пэўных абрадаў надаць які‑н. духоўны сан, якое‑н. званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. патух, ‑ла; зак.

1. Перастаць гарэць, свяціць. Агонь у будынку бліснуў яшчэ раз і патух. Чорны. Знікла палоска вячэрняй зары на небасхіле — ці то яна патухла зусім, ці хмаркі закрылі яе. Хадкевіч. // Перастаць дзейнічаць, функцыяніраваць (пра вулкан, домну і пад.).

2. перан. Перастаць блішчаць; стаць цьмяным, бляклым (пра вочы). Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. Толькі вочы не патухлі — Зіхацяць жаданнем жыць. А. Александровіч. Загадчык аблана пазяхнуў, і вочы яго зноў патухлі і прыплюшчыліся. Шамякін. // перан. Знікнуць, прапасці, спыніцца. Але мая радасць хутка патухла, бо я ўспомніў, што Грыша вельмі скупы і не дачакаешся ад яго ніякай папругі. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́тка в разн. знач. пя́тка, -кі ж.; пята́, -ты́ ж.;

душа́ в пя́тки ушла́ душа́ у пя́ткі (у пя́ты) пайшла́ (зайшла́); аж душа́ зайшла́ся; пад пя́ты ко́ле;

то́лько пя́тки засверка́ли (сверка́ют) то́лькі пя́ткі заблішча́лі (блішча́ць), то́лькі пя́ткі замільга́лі (мільга́юць);

пока́зывать пя́тки пя́ты падма́зваць; ма́ху дава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)