барвя́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і барвовы. Насустрач сонцу праз блакітны дым агеньчык бліснуў стужкаю барвянай. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нябе́скі ’нябесны; блакітны, падобны колерам да светла-блакітнага неба’ (Нас.), нябескі, нябесны ’уласцівы небу’ (Яруш.), нябескі, небескіблакітны’ (Грыг., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), ст.-бел. небеский (1518 г.) ’нябесны; блакітныукр. небеський ’нябесны’, польск. niebieski ’нябесны; блакітны’, чэш. nebesky ’нябесны’, в.-луж. njebjeski ’тс’, н.-луж. njebjaski ’тс’, славен. nebeški, nebeski ’нябесны, цудоўны’, серб.-харв. не̏бески ’нябесны’, балг. дыял. небески ’тс’. Відаць, самастойнае ўтварэнне ад нябёсы, гл. неба; значэнне ’блакітны’ — арэальная інавацыя з цэнтрам на польскай моўнай тэрыторыі (параўн. яшчэ ст.-чэш. nebeskyблакітны’), паводле Брукнера (359), з XV ст., якая распаўсюдзілася і на Беларусі. У сувязі з гэтым наўрад ці мае падставы сцвярджэнне аб запазычанні ст.-бел. небеский са ст.-польск. niebieski (Булыка, Лекс. запазыч., 185), параўн. іншыя формы: небескы птах, нбскы црь (XVI ст., Карскі 2-3, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лілова-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) ліловы, з ліловым адценнем, напр.: лілова-блакітны, лілова-сіні, лілова-ружовы, лілова-чырвоны; 2) ліловы, у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: лілова-белы, лілова-сівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясе́ц, пясца, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, якая мае каштоўнае футра. Блакітны пясец. // Футра гэтай жывёлы. Каўнер з пясца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэра-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) шэры (у 1 знач.), з шэрым адценнем, напр.: шэра-блакітны, шэра-жамчужны, шэра-зялёны;

2) шэры (у 1 знач.) у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: шэра-жоўты, шэра-залацісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Тое, што і прасека. Але просека вось ужо канчаецца, уперадзе пачынае адсвечваць блакітны небасхіл. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блакі́тнець, ‑ее; незак.

Станавіцца блакітным, набываць блакітны колер. А дзень усё блакітнеў, і сонца, ужо трошкі цёплае, пачало зіхацець на ствалах. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябе́сны, -ая, -ае.

1. гл. неба.

2. перан. Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.

Над цудам цуд н.

Нябеснае стварэнне.

3. Які мае колер неба; светла-блакітны.

Н. колер.

Нябесныя целы (спец.) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зяле́на-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр.: зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;

2) зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: зялёна-белы, зялёна-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Галубы́блакітны’ (Сцяшк. МГ). Рус. голубой, укр. дыял. голуби́й лічацца ўтварэннем ад *golǫbь ’голуб’ (па блакітнаму колеру пер’я). Гл. Булахоўскі, Семас. этюды, 170; Фасмер, 1, 432; Шанскі, 1, Г, 121–122. У бел. мове гэта назва колеру даволі рэдкая. Больш звычайнае запазычанне з польск. блакітны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)