страшы́цца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; незак.

Разм. Адчуваць страх, баяцца каго‑, чаго‑н. [Сабіна:] — Разведчыкам у нашых быў! Нічога не страшыўся... Ракітны. Вочы страшацца, а рукі зробяць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць эфектыўнага. Прадукцыйнасць грамадскай працы — важнейшы паказчык эфектыўнасці вытворчасці. □ Трэба больш думаць, клапаціцца пра эфектыўнасць тэхнікі, адчуваць сваю ўласную адказнасць за гэта. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачува́цьадчуваць сябе, прадчуваць’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат.), пачува́нне ’адчуванне’ (ТСБМ, Нас.). Укр. почува́ти, почува́ння, польск. poczuwać, poczuwanie, серб.-харв. чу́вати — ітэратыў прасл. čuti > чуць (гл.). Прасл. форма з’яўляецца працягам і.-е. *(s)kēu̯‑ ’звяртаць увагу на што-н., слухаць, адчуваць, прыкмеціць, выявіць’ (Міклашыч, 37; Бернекер, 1, 162–3; Трубачоў, Эт. сл., 4, 134–136; SP, 2, 295–297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліпаце́ць ’ледзь трымацца на нагах, дрэнна адчуваць сябе’ (Сцяшк. Сл.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ліпе́ць і лекаце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрыхі́льнасць ж.

1. нерасположе́ние ср., недоброжела́тельность, недоброжела́тельство ср., неблагожела́тельность, неблагоскло́нность; неприя́зненность, неприя́знь;

адчува́ць — н. чу́вствовать нерасположе́ние;

2. неодобри́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прычу́йванне ’здольнасць добра чуць звера’ (Інстр. 2, Мат. Гом.). Рус. паўд. причувать, причуятьадчуваць, успрымаць нюхам (пра сабаку)’. Да чуяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

любі́ць, люблю́, лю́біш, лю́біць; незак.

1. каго-што. Адчуваць любоў (у 1 знач.) да каго-, чаго-н.

Л. радзіму.

Л. родную мову.

Л. маці.

Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).

2. што і з інф. Мець цягу, быць схільным да чаго-н.

Л. музыку.

Л. добры харч.

Каса любіць брусок і сала кусок (прыказка). Л. збіраць грыбы.

3. з дадан. Быць задаволеным чым-н., адчуваць задавальненне ад чаго-н.

Бацька не любіць, калі яму пярэчаць.

4. што. Мець патрэбу ў якіх-н. умовах для існавання, росту і пад.

Елка любіць цень.

Расліны любяць святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штодзёншчына, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і штодзённасць (у 2 знач.). Саламон пачаў адчуваць, што адукацыя вельмі патрэбны інструмент для яго новай працы. Усё звязвалася з непасрэднай практыкай штодзёншчыны. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незадавальне́нне ср.

1. (действие) неудовлетворе́ние;

н. про́сьбы — неудовлетворе́ние про́сьбы;

2. (чувство) неудовлетворе́ние, неудовлетворённость ж., недово́льство;

адчува́ць н. — чу́вствовать неудовлетворе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бая́цца, баю́ся, баі́шся, баі́цца; баі́мся, баіце́ся, бая́цца; бо́йся; незак.

1. Адчуваць страх.

Б. ваўкоў — быць без грыбкоў (прыказка.).

2. чаго. Не пераносіць чаго-н., адмоўна рэагаваць на што-н.

Расліны б. марозу.

3. (з адмоўем) у знач. пабочн. сл. Будзь упэўнены.

Не бойся, я вярнуся жывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)