захо́дніцтва, ‑а, н.

Грамадская плынь у Расіі ў 30–50‑я гады 19 ст., прадстаўнік якой, у адрозненне ад славянафілаў, адстойвалі для Расіі заходнееўрапейскі, капіталістычны шлях развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Розьадрозненне’, ’нязгода, сварка’, ’рознагалоссе, супярэчнасць’ (Нас.). З ⁺розьнь, параўн. ст.-рус. розньадрозненне, розніца’, ’варожасць’, сюды ж розь ’асобна’ (Юрч. СНЛ) у прыкладзе-ілюстрацыі: ні дываў ёй грошы, розь елі, паходзіць з въ розьнь. Параўн. рус. дыял. розь ’розніца’, ’нязгода, сварка’. Да розны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рая́ль, ‑я, м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі. Іграць на раллі. Вучыцца па класу раяля.

•••

Кабінетны раяль — раяль невялікага памеру (у адрозненне ад вялікага, канцэртнага).

[Ад фр. royal — каралеўскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паме́сце ’асабістае (у адрозненне ад вотчыны) зямельнае ўладанне ў феадальнай Расіі да XVIII ст.’ (ТСБМ), поме́сцье ’месца, прытулак’ (ТС). З рус. поме́стье ’тс’. Ст.-рус. помѣстие ’зямельны надзел, які быў выдадзены за службу’ (у адрозненне ад вотчыны, якая была спадчынным уладаннем) < cловазлучэнне по мѣсту (Фасмер, 3, 323).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Картаплі́шча ’поле, дзе расла бульба’ (Сцяшк., Яшк.). У адрозненне ад папярэдняга ўтворана на беларускім моўным грунце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дымарфі́зм, ‑у, м.

1. Наяўнасць у аднаго і таго ж віду жывёл дзвюх розных форм, напрыклад, адрозненне самцоў і самак (палавы дымарфізм), адрозненне ў афарбоўцы адных і тых жа жывёл у розную пару года (сезонны дымарфізм).

2. Наяўнасць у аднаго віду раслін дзвюх форм або наяўнасць у адной расліны якога‑н. органа дваякай формы (напрыклад, рознай формы мужчынскіх і жаночых суквеццяў у кукурузы).

3. Уласцівасць некаторых рэчываў існаваць у дзвюх розных крышталічных формах.

[Ад грэч. di(s) — двойчы і morphē — форма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згаво́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, з якім лёгка згаварыцца; уступчывы. Сонцаў быў разам з тым вельмі дабрадушным і згаворлівым, у адрозненне ад суровага і цвёрдага Быстрова. Мележ. // Уласцівы такому чалавеку. Згаворлівы характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

член-карэспандэ́нт, чле́на-карэспандэ́нта, мн. чле́ны-карэспандэ́нты, чле́наў-карэспандэ́нтаў, м.

Акадэмічнае вучонае званне, ніжэйшае за акадэміка (правадзейнага члена), якое носяць прызнаныя вучоныя або дзеячы мастацтваў, выбраныя агульным сходам якой-н. акадэміі ў яе склад без права рашаючага голасу (у адрозненне ад правадзейных членаў акадэміі).

|| прым. член-карэспандэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разли́чие ср.

1. (несходство) ро́зніца, -цы ж.;

2. (отличительный признак) адро́зненне, -ння ср.;

без разли́чия адно́лькава, без разбо́ру;

зна́ки разли́чия зна́кі адро́знення;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проціва́га, -і, ДМа́зе, ж.

1. Груз для ўраўнаважвання сіл, якія дзейнічаюць у машынах, збудаваннях (спец.).

2. перан. Тое, што процідзейнічае, процістаіць чаму-н. іншаму.

Адна думка служыць процівагай іншай.

У процівагу, прыназ. з Д — у адрозненне ад каго-, чаго-н., супраць каго-, чаго-н.

Выставіць прапанову ў процівагу апаненту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)