электро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).
Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).
2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.
Зварачны э.
|| прым. электро́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
электро́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Праваднік у выглядзе пласцінкі, стрыжня, шара і пад., праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ. Дадатны электрод. Адмоўны электрод. // Дэталь машыны, якая падводзіць ток да частак, што апрацоўваюцца пры электразварцы або рэзцы.
[Ад слова электра... і грэч. hodós — дарога.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ценявы́, -а́я, -о́е.
1. гл. цень.
2. Які знаходзіцца ў цяні, слаба асветлены.
Ц. бок вуліцы.
3. перан. Адмоўны, непажаданы.
Ц. бок справы.
○ Ценявая эканоміка — эканамічная нелегальная дзейнасць, якая скрываецца ад грамадства і дзяржавы, не падпарадкоўваецца дзяржаўнаму кантролю і ўліку.
Ценявы кабінет — група ўплывовых палітыкаў, якія маюць сваю праграму дзейнасці і прэтэндуюць у выпадку перамогі на стварэнне новага ўрада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сапра́ўдны, -ая, -ае.
1. Які адпавядае рэчаіснасці, аўтэнтычны, рэальны, праўдзівы.
С. дакумент.
2. Які захоўвае сваю сілу, дзейнічае.
Білет с. тры дні.
3. Які з’яўляецца лепшым узорам чаго-н., ідэалам каго-, чаго-н.
С. мастак.
Сапраўдная дружба.
4. Пра адмоўныя якасці каго-н. (разм.).
С. дурань.
○
Сапраўдны лік — у матэматыцы: усякі лік, дадатны або адмоўны, цэлы або дробавы.
|| наз. сапра́ўднасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нічы́йны, ‑ая, ‑ае, займ. адмоўны.
Разм.
1. Тое, што і нічый (у 1 знач.). Агарод тым часам можна і пашырыць — вядома, зямля тут нічыйная, закінутая. Хадкевіч.
2. У спартыўных спаборніцтвах — нікім не выйграны. Нічыйная партыя. □ Савецкія дзюдаісты выйгралі шэсць с[у]тычак, чатыры сустрэчы закончыліся нічыйным вынікам. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адваро́тны, -ая, -ае.
1. Які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок.
Адваротнае вярчэнне.
Кінуцца ў а. бок.
2. Які прыводзіць да зыходнага выніку.
А. хімічны працэс.
Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.
3. Супрацьлеглы.
Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню.
А. сэнс.
4. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета.
Распісацца на адваротным баку паштоўкі.
Доказ ад адваротнага (наз.).
◊
Адваротны бок медаля — другі, супрацьлеглы, ценявы, непажаданы, адмоўны бок якой-н. справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хі́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Адмоўны, нядобры. Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі, на якую падбіваў яго Бруй, з усімі яе выгодамі і хібнымі бакамі. Колас.
2. Памылковы, няправільны. Хібны крок, брак, недасеў, зрыў, безгаспадарчасць і абязлічка — гэта ўсё роўна, што без барацьбы ворагу здаць пазіцыі... Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электро́н 1, ‑а, м.
Элементарная часціца рэчыва, якая нясе адмоўны электрычны зарад.
•••
Свабодныя электроны — электроны, якія аддзяліліся ад атамаў і перамяшчаюцца ў міжатамнай прасторы.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
электро́н 2, ‑у, м.
Спец.
1. Сплаў алюмінію з магніем, які мае вялікую трываласць і пластычнасць.
2. Сплаў серабра з золатам, які выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́нус, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Знак у выглядзе гарызантальнай рыскі (-) для абазначэння аднімання або адмоўнай велічыні ў матэматыцы.
2. нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай.
Пяць м. тры.
3. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: ніжэй нуля.
Сёння м. пяць.
4. перан. Недахоп, адмоўны бок (разм.).
Праект мае шмат мінусаў.
|| прым. мі́нусавы, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).
Мінусавая тэмпература.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́кага, некаму, некага, некім, не аб кім; займ.
1. адмоўны (ужываецца ў безас. сказах з інф. у ролі галоўнага слова). Няма нікога, каб... Некаму расказаць навіну. Некім перадаць падарунак. □ І некага ёй выпраўляці, І некага ёй сустракаці, Адно — галасіць засталося. Панчанка.
2. неазначальны ў Р (ад займ. «нехта»). Кагосьці. Тут некага не хапае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)