хвалько́, ‑а, м. і нескл., ж.

Той, хто любіць хваліцца. І гэта пан Юры зрабіў аднойчы так, што адзіны заяц, забіты на паляванні вядомым хвальком і хлусам Вірскім, трымаў у лапках запіску з надпісам: «За што?!» Караткевіч. Віктар любіць хлопцаў са свайго ўзвода. Усе яны трошкі хвалькі, пыл любяць пусціць у вочы і як бы загадзя надзелі на сябе маскі страшэнных зухаў, якім мора па калена. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́льный

1. (не составной) суцэ́льны;

це́льный кусо́к суцэ́льны кава́лак;

2. (обладающий единством) цэ́льны, цэ́ласны, цэ́лы; (единый) адзі́ны;

це́льный хара́ктер цэ́льны хара́ктар;

3. (неразбавленный) неразве́дзены; (натуральный) натура́льны;

це́льное молоко́ неразве́дзенае малако́;

це́льное вино́ неразве́дзенае (натура́льнае) віно́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Майран ’маяран сталовы, Majorana hortensis Moench.’ (брэсц., Кіс.) складае адзіны арэал з укр. майран ’тс’, Origanum majorana’ (колішняя лац. назва). Асобна в.-луж. majron ’тс’. У іншых слав. мовах поўная форма: рус. майора́н, майера́н, польск. majeranek, чэш., славац. majorán(a), славен., серб.-харв. majoran. Усе — з новав.-ням. Majoran < ст.-в.-ням. maiolan (XV ст.) < с.-лац. maiorana < magorana, margerona і amaracus < грэч. ἀμάρακος (Махэк₂, 348; Фасмер, 2, 560; Васэрцыэр, 145). Гл. таксама літаратурную бел. назву маяран.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ра́ссе, ря́ссе, ря́сьсе, ра́ссё, ра́сьё, рассё, ра́сся зборн. ’старое адзенне; рвань, лахманы, транты’ (Нас., Касп., Гарэц., Растарг., Бяльк., Юрч., Янк. 2; слаўг., клім., чэрык., лельч., ЛА, 5), сюды ж таксама ря́сище ’падранае адзенне; рыззё’ (Нас.) з узмацняльным суфіксам. Формы характэрныя для беларуска-рускага сумежжа і ўтвараюць адзіны арэал, параўн. рус. бран. (трубч.) і смал. ря́сье, рясьё ’адзенне, парванае ў лахманы’. Да раса́2, параўн. польск. дыял. rzęsa ’парванае адзенне’, rząski ’лахманы, транты’, якія Борысь (SEK, 4, 227) разглядае як другасныя, што праз стадыю акраўкі, растрапаныя ніткі на краях адзення’ асацыююцца з вейкамі (rzęsami) на павеках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́хад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выйсці (у 1, 2, 3 і 7 знач.).

2. Месца, праз якое выходзяць. Сонца блізка стаіць да захаду, і выхад на веранду ўвесь заліты чырвонымі водсветамі. Чорны. Нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду. Маўр.

3. перан. Спосаб выйсця; з якога‑н. становішча. [Алешын:] — Адзіны выхад: ноччу прарвацца Любой цаною да сваіх. Бачыла.

4. Колькасць вырабленага прадукту. Выхад круп першым гатункам.

•••

Ведаць усе хады і выхады гл. ведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненагля́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Каханы, самы дарагі. Ты заўсёды мне жаданы, Мой адзіны, мой каханы, Сэрцу мілы, ненаглядны мой! Валасевіч. І заспала [старая]. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка. Брыль. / у знач. наз. ненагля́дны, ‑ага, м.; ненагля́дная, ‑ай, ж. Ужо не будзеш гуляць, як бывала, Цалаваць, як раней цалавала, Вых[о]дзіць у сад апаўночы, Глядзець ненагляднаму ў вочы. Багдановіч.

2. Такі, на якога нельга наглядзецца, якім нельга налюбавацца; вельмі прыгожы. [Скакун:] Эх, красуня ты мая, ненаглядная. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыгу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў. Гасцінец.. быў адзіны шлях зносін паміж гарадкамі, чыгунка была далёка. Чорны. А там за возерам, як струнка, Пралегла роўненька чыгунка. Вось пераезд даўно знаёмы; Правей вакзальныя харомы. Колас.

2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе. Працаваць на чыгунцы. □ [Кавалеўскі:] — Ужо дамовіўся з Упраўленнем чыгункі, даюць чатыры пакоі ў новым доме. Карпаў.

3. Разм. Жалезная печка. На чыгунцы грэўся чайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ламі́на1, ломы́на ’доўгі, сухі прут, палка, галіна’, ’кавалак бервяна, ламачына, абломак’, ’гультай, лежабок’ (ТСБМ, Янк. III, Клім.), ламі́на ’стары, грувасткі прадмет’ (Шатал.). Укр. ломина ’лам’ё’. Да лом (гл.). Нягледзячы на існаванне такіх жа лексем у іншых слав. мовах, можна меркаваць, што разглядаемая лексема — самастойнае ўсх.-слав. утварэнне з сінгулятыўным суф. ‑ina.

Ламі́на́2, лъмʼіна́ ’вялікі мажны чалавек, здаравяк’ (брасл., Сл. паўн.-зах.; міёр., З нар. сл., Нар. словатв.). Рус. пск., калін. ломина ’моцны, здаровы і няспрытны чалавек высокага росту’. Хаця звязана з ламіна1 аднолькавасцю словаўтваральнай мадэлі, стварае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да лом (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іна́кшы ’другі’, ’які-н., некаторы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мал., Касп., Шат.), іна́чшы (Мал.). Рус. ина́кий, укр. іна́кший, польск. inaki, уст. inakszy, в.-луж. hinaši, н.-луж. hynakšy, чэш. jinaký, jinačí, славац. inakší, славен. inȃk, серб.-харв. ȉnȃk, балг. и́накъв, макед. инаков, ст.-рус. инакыи. Прасл. вытворнае з суф. ‑akъ ад *inъ (гл. іншы), дакладна адпаведнае літ. vienókas, vienókis ’аднолькавы’, гоц. ainahaадзіны’, ірл. oenach ’сход, рынак’. Гл. Фасмер, 2, 130; Трубачоў, Эт. сл., 8, 230; Шанскі, 2, I, 65; Слаўскі, 1, 456. Форма інакшы з суфіксам вышэйшай ступені ‑šy. Сюды ж іна́кшыць ’змяняць’ (Касп., Нас.). Гл. інакш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)