га́дкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вельмі непрыемны (з выгляду, на смак і пад.); прыкры, брыдкі. Гадкае стварэнне. Гадкі сон. Гадкае надвор’е.

2. Агідны, подлы, варты пагарды, ганьбавання. Гадкі чалавек. Гадкі ўчынак. □ — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам і даносіў ім на вас. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачва́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі непрыгожы, агідны, брыдкі; такі, як у пачвары. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнявым. Колас. [Сашынаму] хвораму ўяўленню здаецца, што твар .. [немца] нечалавечы, пачварны, аброс дзікай шчэццю... Шамякін.

2. Незвычайны, выключны (пра якія‑н. адмоўныя якасці). [Янка Брыль] .. выступае, як удумлівы, назіральны бытапісьменнік, якога глыбока хвалююць пачварныя з’явы сялянскага побыту. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюга́вы ’мізэрны, худы, нікчэмны’, ’мярзотны, агідны’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Сержп., Мік., Маш., Юрч. СНЛ; пух., Сл. ПЗБ), ’сыры (пра дровы)’, ’сапсаваны (пра кроў)’ (пух., Сл. ПЗБ), ’дрэнны, нязграбны’ (Касп.), ’дрэнны’, ’брудны’ (Сл. Брэс.), ’брудны, гразкі’ (пін., Шатал.), плюга́вец ’нягоднік’ (Бяльк.), плюгаўка ’агідная жанчына, неакуратная’, пух. плюгоўка ’шкодная жанчына’ (Сл. ПЗБ), плюга́нка ’агідная’ (Мал.), плюгаўка ’брыдкія, агідныя насякомыя і жывёлы: свярчок, мыш, павук’ (Нас.), плюгаўства ’машкара’ (паст., Сл. ПЗБ; ТС), ’нікчэмнасць’ (Юрч. СНЛ), плюга́віньня, плюга́ўліньня ’зневажанне, прыніжэнне’, плюгавіць ’апаганіць нечыстотамі, брудам’, плюга́віцца ’псавацца’, плюга́вінне ’бруд з ванітаў і харкавіння’ (Нас.). Укр. плюга́вий ’гадкі, нікчэмны’, рус. плюга́вый ’мярзотны, паскудны’, польск. plugawy ’брудны, агідны, гнюсны, мярзотны’, чэш. plihlý, plihý ’абвіслы’, plouhati ’цягнуць, валачы па гразі’, зах.-чэш. plíhati ’цягнуцца, валачыцца, ледзь ісці’, славац. pľuhavý ’мярзотны, гнюсны, паскудны’, ’брыдкі, агідны’, ’кепскі (пра надвор’е)’; pľuhať sa ’пэцкацца’, славен. plúhek ’нясмачны’, дыял. plígek ’несалёны’, ’пусты’. Прасл. plʼugъ ’мокры, рэдкі, брудны’ (Сной–Бязлай, 3, 62), роднаснае лат. blʼugt ’мякнуць’, ’станавіцца слізкім’ (Махэк₂, 462) < і.-е. pleu̯‑ ’цячы, ліць, плаваць’. Памылкова Фасмер (3, 289), Брукнер (419) выводзяць *pljugavъ з plʼujǫ > плюю > плява́ць (гл.). Атрэмбскі (JP, 61, 1961, 3, 182) выводзіць з plucha, якое з pluskać.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уро́дливый

1. (с физическим уродством) выро́длівы;

2. в др. знач. пачва́рны; (безобразный) га́дкі, бры́дкі; (отвратительный) агі́дны; (некрасивый) нязгра́бны; (нелепый) недарэ́чны; (ненормальный) ненарма́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыдкі, непрыгожы, непрыстойны, агідны; гідкі (абл.); вульгарны, нецэнзурны (кніжн.); брудны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Несураз (нисуразъ) ’непрыгожы’ (Мікуцкі, Шестой отч.), ’агідны’ (Анім.), рус. несуразый ’непрыгожы; недарэчны’, несуражий ’непрыгожы, нялоўкі’. Рускія словы, суадносныя з суразый, суражый ’прыгожы’, тлумачаць як вытворныя ад слав. rarъ (гл. раз), гл. Трубачоў, Зб. Романскаму, 141; Фасмер, 3, 806 і інш. Беларускае слова можна суаднесці з сурджыцца ’скасавурыцца’ (Сл. ПЗБ), для якога не выключана сувязь з рожа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паску́да, паску́дніца, паску́днік, по́скудзь, по́шкудзь ’брыдкі, агідны, несумленны чалавек’, ’неахайны, нядбайны, некультурны; брыдота’ (ТСБМ, Нас., Шат., Шпіл., Др.-Падб.; жытк., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’бруд’ (Нас.; мазыр., Кар. Мат.), паску́ддзе ’дрэнь, брудныя лахманы’ (Нас.), чэрв. ’насякомыя і гады’ (Сл. ПЗБ), паску́ства, пашку́ства, пашку́цтва ’брыдота’, ’насякомыя і гады’, шчуч. ’хто сябе дрэнна паводзіць’, ігн. ’няяснае насенне’ (Сл. ПЗБ), паску́дныагідны, прыкры, благі’, ’непрыгожы, дрэнны’ (ТСБМ, Мал.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), паску́дзіць ’пакідаць бруд, псаваць, шкодзіць’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Шат., Касп.), пашкудзіць ’тс’ (гродз., шальч., Сл. ПЗБ). Укр. паску́д(а), паскудник, паскудний, рус. паскуда, паскудный, паскудница ’тс’, арл. паскудый ’бедны, мізэрны’; польск. paskuda, paskudnik, paskudny, paskudztwo, paskudziarz, славац. paskuda, paskudník, paskudný. Утвораны ад па‑ і скудн‑ый ’бедны, мізэрны’ (Праабражэнскі, 2, 20); апошняе ўзыходзіць да прасл. skód‑/skęd‑ (параўн. ашча́дны) (Брукнер, 398; Фасмер, 3, 212 і 661; Ліптак, SlReč, 38 (2), 1973, 127–128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сво́лач, ‑ы, ж.

Разм. лаянк.

1. Агідны, подлы чалавек; паганец. [Скіба:] Няхай кожная сволач ведае, што здзекі ёй так не пройдуць. Крапіва. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Што дзярэш тут горла! — грозна накінуўся.. [пісар] на Лукаша. — Крычы ў полі, а не пад вокнамі валаснога праўлення, няхай табе пуп трэсне, сволач ты! Колас.

2. зб. Зброд, вырадкі, подлыя людзі. [Лясніцкі:] — Не думай, што.. [гітлераўцы] дурні. Шпіянаж у іх першакласны. Яны набралі сабе розную сволач прыслугоўваць ім адкрыта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жадзён ’які церпіць нястачу ў самым неабходным’ (ТСБМ), жа́дны ’прагны, скупы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жа́дный, польск. уст. żądny ’прагны’, чэш. уст. žadný ’жадаючы’, в.-луж. žadny ’прагны; нячасты’, н.-луж. žadny, žedny ’пажадлівы, агідны; нячасты’, балг. жа̀ден, жѐден, макед. жеден, серб.-харв. же́дан, славен. žéjen ’прагны’. Як і жадаць (гл.), да прасл. *žęd‑; прыметнік утвораны з суфіксам *‑ьn‑ ад бессуфіксальнага імя *zędъ. Шанскі, 1, Ж, 273; Шанскі, ЭИРЯ, 3, 67; Пятлёва, Этимология, 1970, 213.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паршы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Хворы на паршу; шалудзівы. Паршывы кот.

2. перан. Разм. Вельмі дрэнны. — Натура мая, — тут Лапкоў голас загучаў злосцю: — паршывая натура! Але я зламлю яе!.. Колас. Які недаступны калісьці быў лес пры панах! Колькі збожжа ці грошай трэба было аддаць за кубаметр сасны або вазок паршывых дроў!.. Брыль. // Груб. Агідны, нікчэмны, не варты ўвагі. Усю вайну ў пяхоце — і ніводнай драпіны, а тут нейкі паршывы прыстрэлачны снарад — і па ім, па Андрэю Лялюгу. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)