саніта́рны в разн. знач. санита́рный;

с. ўрач — санита́рный врач;

с. агля́д — санита́рный осмо́тр;

с. стан — санита́рное состоя́ние;

с. дзень — санита́рный день;

с. інстру́ктар — санита́рный инстру́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алімпія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.

2. Міжнародным спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.

3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў.

[Грэч. Olympiás.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́с, ‑у, м.

Малюнак прадмета адной вонкавай рыскай; контур. Я помніць буду скал абрысы І вашу песню, кіпарысы! Пушча. Навакольныя прадметы набывалі ранейшыя, знаёмыя абрысы. Навуменка. // перан. Агульная характарыстыка, беглы агляд чаго‑н. У хадзе распрацоўкі трох тэм, якія ўзніклі яшчэ на зары творчасці, Танк намаляваў у агульных абрысах вобраз новага станоўчага героя. У. Калеснік.

[Ням. Abriss.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел. люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск. lustracja ’кантроль, агляд’, якое з лац. lūstratioагляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус. люстрация.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагля́ды, перагля́дзіны ’агледзіны’ (смарг., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.) — з перагле́дзець ’разгледзець, абмеркаваць яшчэ раз’. Семантычна найбольш блізка стаіць рус. разан. гля́дать ’аглядаць каго-, што-небудзь дзеля азнаямлення, пераканання ў наяўнасці’. У выніку пераносу значэння ўзніклі перагля́ды, пірагля́дзіны ’паездка нявесты да жаніха’ (смарг., астрав., Сл. ПЗБ), як пярэзвы, перазоў. Падобныя да бел. перагляд зах.- і паўд.-слав. (польск. przegląd, чэш. přehled, н.-луж. рśeglěd ’перагляд, агляд’, серб.-харв. пре́гледагляд(анне)’, макед. преглед ’тс’, славен. preglèdагляд, праверка’) — новыя ўтварэнні, калькі з ням. Übersichtагляд, назіранне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віжаванае ’плата віжам за агляд’ (Гарб.) — субстантывізаваны прыметнік да віжаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́глы в разн. знач. бе́глый;

~лае чыта́нне — бе́глое чте́ние;

б. по́зірк — бе́глый взгляд;

б. агля́д — бе́глый обзо́р;

б. аго́ньвоен. бе́глый ого́нь;

~лая гало́снаяграм. бе́глая гла́сная;

б. селяні́нист. бе́глый крестья́нин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Праверыць, абшукаць вобмацкам, абмацаць. Калі крыху ўсё ўціхамірылася, супакоілася, Мішка ўчыніў дэталёвы агляд сваёй новай кватэры, абнюхаў кожны мяшок, прамацаў кожную скрынку. Лынькоў.

2. перан. Прыглядаючыся, вывучаючы, скласці ўяўленне, даведацца пра каго‑, што‑н. Далідовіч папрасіў сувязнога, .. каб той добра прамацаў усе закуткі ў гарадку — пакінуў жа там які-небудзь след Бярозка, калі толькі ён быў у Сінілаве. Шахавец.

3. Мацаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дро́жджы ’дрожджы’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк.). Рус. дро́жжи, ст.-рус. дрожди, укр. дрі́жджі, польск. drożdże, серб.-харв. дро̀жда і г. д. Прасл. *droždža, *droždži, *droždžьje (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 128–129, там і агляд форм.). У аснове ляжыць *drozg‑ (*drozgi̯‑), якое прадстаўлена ў ст.-ісл. dregg ’дрожджы’, англ. dregs, літ. drãgės і г. д. Агляд літ-ры ў Фасмера, 1, 540; Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Год ’год’ (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус. год, укр. дыял. год ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 6. 192), першапачатковае значэнне падыходзячы час’ і сувязь з дзеясловам прасл. *goditi (тут даецца агляд і семантыкі дзеяслова). Вытворным з’яўляецца *godina, якое з рознай семантыкай (’час’, ’гадзіна’, ’надвор’е’, ’дождж’ і г. д.) сустракаецца ва ўсіх слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 187–188; гл. яшчэ Талстой, ВЯ, 1963, 1, 33 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)