По́перадзень ’вяз, якім замацоўваюцца галоўкі саней’ (рагач., Сл. ПЗБ), по́перэдзень ’пярэдні вяз у санях; дошкі, што кладуцца на перадок воза; пярэдняя вяроўка для ўвязвання сена’ (ТС), по́пяразань ’галоўкі палазоў’ (лід., Сл. ПЗБ), по́пырыдэнь ’вяроўка для ўвязвання сена, саломы на возе’, драг. попырыдне́ ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), по́пырыдэй ’тс’, папе́радзень ’вяроўка-пярэдня’ (свісл., Шатал.). Назва з конфіксам па‑/по‑ + ‑ень па адносінах да месцазнаходжання: перад, перадок воза, саней і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 242). Параўн. по́парсак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстрык, ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага кароткага гуку (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’шчаўчок па носе або па вуху’, ’папрок’ (Нас.), пстры́каць, пстры́кнуць ’даваць пстрычку (пстрычкі)’; ’шчоўкаць, ляскаць (пальцамі)’, ’хутка і лёгка рухацца, пырхаць’, ’раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь)’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’скакаць’ (астрав., Сл. ПЗБ), пстры́кнуць ’рэзка штурхнуць нагой’; ’ускочыць’; ’сфатаграфаваць’ (Жд. 2, 3). Гукаперайманне, параўн. аналагічнае польск. pstryk ’пстрык’, pstrykać ’шчоўкаць’, ’фатаграфаваць’. Польскі дзеяслоў фіксуецца з 1776 г., утвораны ад prztyk, prztykać (Банькоўскі, 2, 959).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сап1 ’заразная хвароба коней і іншых непарнакапытных, якая небяспечна і для людзей’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр., рус. сап ’тс’, польск. дыял. sapa ’катар носу, насмарк’, sapy ’сап’. Звязана чаргаваннем галосных з *sopeti (гл. сапсці́), гл. Фасмер, 3, 558; Брукнер, 481.

Сап2 ’багна’, ’нізкае месца’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і сап1; назва па гуку, які робіць багна, калі па ёй ідуць. Значэнне развілося, відаць, пад польскім уплывам, параўн. польск. sapowisko ’багно’ ад sapać ’сапсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ска́лачка, ска́лочка ‘скочкі дахавыя, Sempervivum tectorum L.’ (Бейл.). Бліжэйшыя адпаведнікі — ска́лачка ‘плямка тлушчу ў страве’ (Сл. ПЗБ), укр. ска́лочка ‘кусок, асколак крэменю’, ‘ракавіна малюска’, балг. радоп. ска́лички ‘дзіцячая гульня з пяццю каменьчыкамі ці костачкамі’; гл. скалка1,2,3. Расліна магла быць названа па знешнім падабенстве з ракавінай або з-за адпадаючых лістоў-лускавінак. Але параўн. яшчэ славац. skalnica ‘расліна скочкі’, якая так завецца па месцы знаходжання некаторых яе відаў; гл. Махэк, Jména, 58. Усё да кораня скал‑ (гл. скала́1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́люс — лаянкавае слова: Padlo! Tulus! (ваўк., Федар. 4). Слова цьмянага паходжання. Па форме і па тэрыторыі ўжывання блізкае да tuolis ‘чорт’ у т. зв. “Польска-яцвяжскім слоўнічку” (Зінкявічус, Балто-слав. иссл., 1983, 19). Апошняе залічана да балцкай лексікі, якая не мае ідэнтычных словаўваральных або семантычных адпаведнікаў у іншых балтыйскіх мовах. Паводле Зінкявічуса (там жа), можа быць звязана з імем прускага бога падземнага царства Patollus, Patollos, літ. Patulas < pa + *tula ‘зямля’, ст.-прус. talus ‘падлога з гліны’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бургану́ць ’кінуць’. Мабыць, дыялектная форма (азванчэнне ‑к‑ > ‑г‑ па суседству з ‑р‑) ад *буркану́ць, у́рка́ць ’кідаць’ (параўн. рус. бу́рка́ть ’кідаць’, укр. бу́ркати ’трасці’; да этымалогіі гл. Фасмер, 1, 245).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васьме́рні мн. л. ’тканіна, палатно, тканае ў восем нітоў’ (Бяльк.). Да осмеро (параўн. васьмяры́к) ’восем’. Па ўтварэнню ідэнтычнае ўкр. восьмерня́ ’дошка, якая атрымліваецца пры распілоўцы ствала на восем частак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́зверыцца ’люта, раз’юшана, па-зверску глянуць’ (глус., Янк. II). Гл. вызверыцца ’тс’, адносна фанетыкі Карскі (1, 237 і наст.), Асоўскі (LSL., 3А, 1934, 49 і наст.), ДАБМ (карта 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архалу́к ’лёгкі кафтан’ (Грыг.). З рускай, дзе ў пач. XIX ст. з цюркскай; па фанетычных матывах, паводле Дзмітрыева, Строй, 522, — з азербайджанскай. Шанскі, 1, А, 152; Фасмер, 1, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашамёлак ’нерухавае дзіця, адзетае ў рыззё не свайго памеру’ (КЭС, лаг.). Утворана па прадуктыўнай мадэлі ад дзеяслова з коранем шам‑ (шамял‑), параўн. выкл. шамялях!, шамяля́хнуць ’перакуліць, паваліць’. Гл. ашамётак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)