Каранты́ш ’чалавек невысокага росту’ (Нас., Касп., КЭС, лаг.; ТСБМ), да каратыш (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй. Магчыма, пад уплывам карандаш ’аловак’ (параўн. карандаш ’малое дзіця’ (Жд. 3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кардо́ўнік ’аер’ (Касп., Мат. Маг.), ’рагоз, пухоўка шыракалістая, Typha latifolia Г (Кіс.), ’плюшч галінасты, Sparganium ramosum Hads’ (Кіс.). Магчыма, ад лац. carduus ’чартапалох’ (назва калючай расліны).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клыка́ць ’глытаць, выпіваць, есці’ (Нас., З нар. сл., Мат. Гом., ТС). Магчыма, кантамінацыя клюкаць 2 (гл.) і глытаць (гл.).
Клы́каць ’блытаць’ (Мат. Гом.). Гл. клычыць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ашарэ́ніць, ошэрэ́ніць ’абступіць кругом, акружыць натоўпам’ (КСТ). Ад шарэн, чарэн ’шэраг, мноства (звычайна пра грыбы)’; магчыма, звязваецца ў свядомасці з шар ’рад’, шарэнак шарэнга’. Параўн. ачарануць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальдава́цца 1 ’адзначацца’ (карэліц., Нар. словатв.). З польск. meldować się ’тс’.
Мальдава́цца 2 ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Няясна. Магчыма, роднаснае да мадыравацца 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́ся ’ласкальная назва каня’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Яруш., Бяльк.). Магчыма, пры дапамозе гіпакарыстычнай суфіксацыі на ‑asia ад konь: *koniasia > kosia. Гл. SP, 2, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыпа́ніца ’сяннік’ (Шатал.). Магчыма, да крапаць 2 (гл.) ’начыняць, напіхваць’. Тады крыпаніца ’нешта иапіханае, сяннік’; *крапанец ад крапаць, як ляжанец ад ляжаць (Сцяцко, Афікс. наз., 27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кува́ць ’кукаваць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нар. лекс.). Да кукаваць (гл.). Магчыма, пад уплывам гукапераймальнага кувец, кувік (пра крык некаторых птушак) (параўн. Бернекер, 641; Слаўскі, 3, 448–449).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куто́х ’фіранка’ (Мат. Гом.). Да кутаць 1. З пункту погляду семантыкі параўн. укр. кутець, рус. кут, кутец, польск. kutnia, kutnica ’сець’. Словаўтварэнне незразумелае. Магчыма кутох < куток.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аблы́жны ’ілжывы, хлуслівы, фальшывы’, аблыжна (Нас., Касп.), аблыжнік ’падхалім’ (КЭС), гл. ілгаць. Рус. облыжный, магчыма, запазычанне з беларускай (аб гэтым сведчыць словаўтваральная і фанетычная структура слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)