Жэ́мяць ’драбяза (пра дзяцей)’ (Шат.). Утворана ад кораня жем‑, жьм‑ ’ціснуць’ (гл. жмаць). Семантыка: ’драбяза (пра дзяцей)’ < ’драбяза (наогул)’ < ’дробныя адходы ад выціскання’. Параўн. жамяра2, жамярва. Суфікс *‑jadь, *‑ědь меў значэнне зборнасці (параўн. чэлядзь). Слаўскі, Sł. prasłow., 1, 64. З гэтым жа суфіксам утворана карэліц. жэ́мяраць ’драбяза’ (З нар. сл., 89) ад асновы жамяра2 (гл.). Недастаткова абгрунтавана думка Вяржбоўскага (дыс., 323), падтрыманая Лаўчутэ (Сл. балт., 54) пра літ. паходжанне (< літ. žemùtis ’дробненькі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зуры́ць ’гнаць’ (Шат.; мазыр., ЭШ). Чэш. zuřiti ’гневацца; выступаць супраць каго-н.’, славац. zúriť ’гневацца’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) параўноўвае бел. і чэш. лексемы, прапануе прасл. дыялектызм zuriti і піша пра генетычную сувязь з літ. žiaurùs ’люты, жорсткі’. Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1303 і 514. Іначай Махэк₂ (719–720), які звязвае чэш. слова з польск. żurzyć ’гневацца’ (гл. журыцца); Копечны (440), тлумачыць zuřiti < zóriti да і.-е. *gʼher‑ ’моцна жадаць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыла́пні́к ‘бабоўнік, Laburnum Medic.’ (брасл., Сл. ПЗБ), tryłapnik, kryłapnik ‘капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Брасл. сл.). Параўн. літ. trilãpis ‘тс’. Меркаванне аб балтыйскім паходжанні грунтуецца на літ. lãpas ‘ліст’, параўн. адносна бабоўніка: у трылапніку лісткі круглінькія — тры пальчыкі на сучку (= на сцяблінцы), аднак мажліва і метафарычнае ўтварэнне, гл. іншую назву — мядзвежыя лапкі (смал., Кіс.). Рэканструкцыю прасл. *lapъ ‘ліст’, вытворнага *lapъtъ ‘шыракалістая расліна’ прапануе Фурлан, Jez. zap. 16/2, 36. Параўн. трыліснік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ташча́лый ’знясілены, худы’ (даўг., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка мяркуюць пра ўплыў літ. tùščias ’пусты’, хутчэй “элавы” дзеепрыметнік ад *ташча́ць ’худнець’ па тыпу стая́лы ’застоены’ (РБС). Гл. тошчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расхле́йдацца ’расшпіліцца’ (іўеў., LKK, 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. (išsi)skleĩsti ’разгортвацца, распускацца’. Сюды ж расхле́йстаны ’расхрыстаны’, расхіле́йстрыць ’шырока раскрыць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўдо́нік ’грыб падасінавік’ (воран., Сцяшк.; Сл. ПЗБ). Адаптаваны баптызм, параўн. літ. raudonìkis ’тс’ ад raudónas ’чырвоны’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 53; Лаўчутэ, Балтизмы, 72), параўн. чырвонагаловік ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыню́шчыцца ’сцішыцца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Верагодна, прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне з лагічным пашырэннем значэння да ню́шчыць ’муркаць’ (гл.), якое Грынавяцкене (там жа) лічыць запазычаннем з літ. niáukšė̃ti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысы́пка ’мякіна, якую дабаўлялі ў хлеб’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Таксама, як і літ. прысы́пка ’рэчыва, парашок, якім прысыпаюць што-небудзь’, ад прысыпа́ць з суф. ‑к‑. Гл. сы́паць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́лін, мёлін ’млён у жорнах’ (Нік. Очерки; Касп.; талач., Шатал.). Балтызм. Параўн. лат. miļetis, літ. milinỹs ’тс’ (Блесе, SB, 5, 15; Вяржбоўскі, 498–500; Лаўчутэ, Балтызмы, 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́са́ка ’сукравіца’, ’гной раны’, ’юшка (з носа)’ (Нас., Касп.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. mū̃šis ’рана’, mūsaĩ ’цвіль’. З апошняга польск. беласт. musy ’асадак, адстой’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)