Піся́г, піся́га, пася́г, пісю́га ’шрам ад удару пугай’, ’крывавы след ад удару’ (Шат.; Мат. Гом.; ТС; рас., Шатал.), пісяга́ты ’стракаты’ (маст., Сцяшк. Сл.), бяроз. пісяга́сты ’тс’ (Сл. ПЗБ), піся́жыцьбіць бізуном ці чым-н. іншым, пакідаючы шрамы’; бярэз. піця́х, кам. пуцугі; петрык., лельч., рэч. пісягі, піцягі ’рагі ад поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). Параўн. піса́г ’тс’ (гл.); усе формы ўзыходзяць да *pisati, гл. піса́ць, першапачатковае значэнне — ’праводзіць лінію, рысу’, параўн. польск. дыял. piska ’рыска’, twarz łzami pisze (пра сляды слёз) (Варш. сл.), балг. радоп. пѝсинка ’рыска, палоска’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўма́чка ’пюрэ (з бульбы)’ (Мат. Гом.), товмачі́ ’звараная тоўчаная бульба’ (кобр., Нар. лекс.), сюды ж томачі́, тумачі́, токмачі́, тукмачі́ ’страва з патоўчанай варанай бульбы’ (Лекс. Бел. Палесся). Параўн. укр. дыял. товкма́ч ’тс’, товкма́чити ’запіхваць; біць’ (разглядаюцца як вынік кантамінацыі товкти́ і токма́чити ’ўтоптваць, прыціскаць’, гл. ЕСУМ, 5, 587), рус. смален. талмата́ ’шум, таўкатня’ (< *тълмота, што да *tъlmъ, гл. Фасмер, 4, 15). Хутчэй за ўсё, да папярэдняга слова, некаторыя формы змяніліся ў выніку збліжэння з таўкці (гл. таўчы) і дээтымалагізацыі ў сувязі са стратай зыходнага дзеяслова, што ўзыходзіць да *tъlmiti ’душыць, сціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́птаць ‘працаваць дома; таптацца, хадзіць цэлы дзень паціху, не спяшаючыся’ (Федар. 4, Сцяц., Сцяшк. Сл., Скарбы), ‘біць капытамі’ (Нар. Гом.), ту́птаці ‘хадзіць, тупаць’ (ТС), ст.-бел. туптати ‘тс’ (ГСБМ); сюды ж тупата́ць, тупаце́ць ‘стукаць нагамі’ (ТСБМ), тупота́ти ‘тс’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́птати ‘таптацца, хадзіць узад і ўперад’, тупота́ти ‘часта тупаць’, тупоті́ти ‘тс’, рус. дыял. тупоте́ть, тупоти́ть ‘стукаць нагамі’, польск. tuptać ‘таптацца дробнымі крокамі’, ‘мітусіцца’, tupotać ‘таптаць’, ‘тупацець, тупаць’, в.-луж. tupotać ‘перабіраць нагамі’, макед. тупти ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’, балг. туптя́ ‘тс’, ‘працаваць (аб маторы)’. Дзеясловы суадносяцца з тупат (гл.), што да *tъpъtъ/*tupotъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́цяты ‘рабіць што-небудзь, пераходзячы з месца на месца’ (кам., ЖНС); 3‑я ас. адз. л. ты́цяе ‘цягнецца, пляцецца, ціха ідзе’ (Бес.). Няясна; магчыма, роднаснае чэш. tejcet ‘бадзяцца, швэндацца, ацірацца, лазіць (з месца на месца)’ — старачэшскае ў адносінах да яго (у выніку падаўжэння ъ > y) было б ⁺tycěti (Махэк₂, 638). Да прасл. *tekti, адкуль цячы (гл.). Семантычна суадносіцца з ты́цаті ‘шукаць’ (Сл. Брэс.), якое, аднак, бліжэй да ўкр. ти́цяти, ти́цькатибіць заднімі нагамі’, серб. ти́цаты ‘датыкацца’, славац. tycať ‘торкаць’, што да прасл. *tycati, *tъknǫti (ЕСУМ, 5, 566, 577), гл. тыц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўха ’ўдар па шчацэ’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’аплявуха’ (Бяльк., Шат., Касп.), по́ўшына ’ўдар па вуху’ (Бяльк.), по́ўшыцьбіць у вуха’ (Шат.). Хутчэй за ўсё, назоўнік абстрагаваны са спалучэння даць по (в)уху (гл. па, вуха). Малаімаверна адносіць да ўтварэнняў ад апляву́ха (гл.) шляхам народнаэтымалагічнага суаднясення са словам ву́ха (ЭСБМ, 1, 127–128), больш верагодна бачыць у ім кальку на базе літ. añtausis ’аплявуха’, ’частка шчакі насупраць вуха’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 153), параўн. таксама дзеяслоўнае ўтварэнне antausiúoti ’даваць аплявуху’, аднак несупадзенне прыставачнай семантыкі (літ. ant ’на’) ставіць пад сумненне магчымасць калькавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкако́шыць ’прыбіць, забіць’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Да незафіксаванага *како́шыць, якое ўзыходзіць да прасл. *kokošiti (< *kokošь ’курыца; певень’) з шэрагам значэнняў, сярод якіх, аднак, семантыка, звязаная з ’біць’, адзначаецца толькі ў рускіх дыялектах, параўн. уладз. прикоко́шить ’пабіць, набіць’, калуж. ’забіць на мяса, зарэзаць’. Верагодна, сюды ж прыкуко́шыцца ’прыладзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ) з дысімілятыўнай варыятыўнасцю першага пераднаціскнога кораня і таксама да дзеясл. *како́шыць < *kokošiti, але з семантыкай (далейшым яе пашырэннем), якая адлюстравалася ў балг. коко́ша се ’ўсаджвацца, як квактуха’, славац. kokosiť sa ’надзьмуцца, натапырыцца’, што можа разглядацца як беларуска-славацка-балгарская ізалекса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зязю́ліцьбіць’, ’піць гарэлку’ (Нас.), зязюлець ’рабіцца мутным, шэрым’ (Нас.). Словы са значэннем ’зязюля’ маюць у розных мовах шмат пераносных значэнняў, звязаных з павер’ямі, а таксама гукавобразнымі ўявамі. Трэба ўлічыць зюзь, рус. зюзю́кать ’піць’. Для «птушынай» семантыкі ’піць’ параўн. савець, салавець. У выніку ўзаемадзеяння, з аднаго боку, гукавобразных уяўленняў, а з другога боку, уяўленняў аб суадносінах выгукаў зязюлі з ударамі і ўзніклі значэнні, звязаныя таксама з указаным (гукавобразным) рус. словам. Насовіч (223) этымалагізуе зязюлець ’рабіцца шэрым, падобным да колеру зязюлі’. Гэта таксама ўваходзіць, верагодна, у сінкрэтычнае вобразнае знач. слова і яго станаўленне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніза́ць ’нанізваць’ (Гарэц., Яруш.), ’нанізваць, сцябаць’ (Нас.), ’нанізваць, бадаць’ (Сл. ПЗБ), ’нанізваць, наколваць’ (ТС), сюды ж, відаць, і кобр. ныза́ты ’штурхаць’ (Жыв. сл.), укр. низа́ти ’нанізваць’, рус. низа́ть ’нанізваць; бадаць; біць, сцябаць’, польск. nizać ’нанізваць, навязваць’, н.-луж. nizaś ’тс’, славен. nizati ’тс’, серб.-харв. ни́зати ’тс’, макед. ниже ’тс’, балг. ни́жа ’тс’. Прасл. *nizati ’пратыкаць, працінаць’, суадноснае з *nьziti (параўн. рус. вонзить, пронзить і інш., а таксама нож, гл.), што ўзыходзіць да і.-е. *neg̑h‑ ’працінаць, калоць’, параўн. с.-ірл. ness ’рана’ (Фасмер, 3, 73; Шустар-Шэўц, 13, 1005; Бязлай, 2, 224).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёхаць ’плюхаць’ (ТСБМ, Клім., Растарг.), ’плёскаць’ (ТС), плёхацца ’плюхацца’ (Шат.; Растарг.; маст., пух., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), ’плёскацца’ (ТС), ’пялёскацца’ (люб., Жыв. НС), плёхнуць ’плюхнуць, выліць’ (Бяльк.), пліхну́ць ’плюхнуць, пырснуць’ (Касп.), плёхыньня, плёхкыньня ’плюханне’ (Юрч. СНЛ), плёхнуць ’плёснуць, плюхнуць’ (сміл., Стан.), плёшчыты ’шумець (пра ваду)’ (Сл. Брэс.), плёшчы́ты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), плёхоті́ты ’тс’, ’бурчэць пры цячэнні’ (іван., ЛА, 5). Рус. плёхать, плеха́ть ’пырскаць, плёскаць’, плёхнулася, плехаться ’выплюхвацца’, н.-луж. plěšyś ’цячы, ліцца’, харв. plejatiбіць, удараць’. Да пле́скаць (гл.) з экспрэсіўнай зменай ск > х. Сюды ж плёха ’той, хто вымачыўся, плёскаючыся ў вадзе’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марш ’спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі’, ’паход войска’, ’загад пайсці, пачаць рух’, машырава́ць, маршырава́ць ’ісці маршам’, маршыроўка ’хадзьба маршам’ (ТСБМ, Яруш.), ст.-бел. маршъ ’марш’ (XVI ст.) запазычана, магчыма, праз польскую мову з франц. marche ’ідзі!’, ’марш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67) < marcher ’ісці’ < гала.-раманск. *marcareбіць малатком’, ’таптаць, давіць’. Форма без ‑р‑ паходзіць з польск. maszerować ’маршыраваць’. Праз польскую мову прыйшло марш ’музычны твор’ (ТСБМ), з якога ма́ршы ’ігра музыкантаў для ўдзельнікаў вяселля за плату’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Новае запазычанне з рус. мовы — марш ’частка лесвіцы паміж дзвюма лесвічнымі пляцоўкамі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)