памяра́нцавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да памяранца. Памяранцавая галінка. // Які робіцца з пладоў памяранца. Памяранцавая гарэлка.

2. у знач. наз. памяра́нцавыя, ‑ых. Падсямейства раслін, да якога адносяцца цытрусавыя (лімон, апельсін, памяранец і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразіта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паразіта (у 1 знач.). Паразітарная фауна. // Які выклікаецца паразітамі (пра захворванні). Паразітарныя захворванні.

2. Які мае дачыненне да паразіта (у 2 знач.); які з’яўляецца паразітам. Паразітарны клас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменда́нцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каменданта, належыць яму. Каменданцкая служба. Каменданцкі патруль.

2. у знач. наз. каменда́нцкая, ‑ай, ж. Службовае памяшканне каменданта. Каля каменданцкай стаяў натоўп вайскоўцаў. Хадкевіч.

•••

Каменданцкая гадзіна гл. гадзіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́мцавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лямцу, звязаны з яго вытворчасцю. Лямцавы цэх. // Зроблены з лямцу. Лямцавы капялюш. Лямцавая падэшва. □ На.. [Рыме] была зялёная вязаная кофта, чорная караткаватая спадніца, а на нагах лямцавыя тапачкі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манго́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Манголіі, манголаў. Мангольскія плямёны. Мангольская мова. // Уласцівы манголам, такі, як у манголаў. Мангольскі тып твару. □ У пытанні Бялькевіча прабілася іронія; у вузкіх мангольскіх вачах тлеў прыхаваны смяшок. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марксі́сцка-ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марксізма-ленінізма; які адлюстроўвае прынцыпы марксізма-ленінізма. Камуністы Злучаных Штатаў настойліва змагаюцца за захаванне партыі, за ўмацаванне адзінства яе радоў на аснове выпрабаваных марксісцка-ленінскіх прынцыпаў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медна...

Першая састаўная частка складаных слоў са значэннем: а) які мае адносіны да апрацоўкі медзі, напрыклад: медналіцейны, меднапракатны; б) у склад якога ўваходзіць медзь, напрыклад: меднааміячны, меднарудны; в) падобны чым‑н. на медзь, напрыклад: меднабароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міжрадкоўя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадковая праполка.

2. Які знаходзіцца паміж радкамі тэксту. // перан. Звязаны з чытаннем паміж радкоў; патаемны. Міжрадковы сэнс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінда́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міндаля. // Які атрымліваюць з міндалю. Міндальнае малако. // Прыгатаваны, зроблены з міндалю, з міндалем. Міндальны торт.

2. Ружовы, падобны колерам на міндаль.

3. перан. Да прыкрасці ласкавы, саладжавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няме́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да немцаў; які належыць немцам, уласцівы ім. Нямецкая мова. □ За гумном .. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’янам нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.

•••

Нямецкі вугал гл. вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)