аўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.

1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла.

2. Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт. Гадзіны паўтары з лесу даносілася сапраўдная кананада: бесперапынна стракаталі аўтаматы, мерна і гулка білі карабіны. Матрунёнак.

[Ад грэч. automatos — самарухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.

2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Каб адпачыць і падумаць, Клемс сеў на варотніцу, выцяг[нуў] перад сабою ногі, веялку кінуў на мякіну. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завя́з, ‑ла; зак.

Засесці, загрузнуць у чым‑н. топкім, сыпкім, цесным. Завязнуць у снезе. Машына завязла ў балоце. □ Зняможаны кот трапіў у дзірку між плота і завяз. Пальчэўскі. Ці ногі ў пяску завязлі, ці стома ісці не дае?.. В. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́жны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і парожні. [Агата] рынулася назад у сенцы з парожным вядром і бразнула яго на лаўку. Крапіва. А дом, ён цягне. У мяне там цяпер толькі мачыха. А вось як падвярнулася машына на базе, — выпрасіў на нядзелю. Парожны не прыеду. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для пасеву насення, а таксама для ўнясення ў глебу мінеральных угнаенняў. Гнездавая веялка. □ Больш паловы плошчы азімых было пасеяна трактарнай сеялкай. Шамякін. Сейбіт спрытна напоўніў сеялку насеннем, і вось ужо агрэгат рушыў наперад. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарфяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да торфу, змяшчае, заключае ў сабе торф. Тарфяныя радовішчы. Тарфяная глеба. // Які зроблены з торфу, здабыты з торфу. Тарфяны дзёгаць. Тарфяны кокс. // Звязаны з распрацоўкай торфу. Тарфяная машына. Тарфяная прамысловасць.

2. Які працуе на торфе. Тарфяная электрастанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўзлёту самалётаў, прызначаны для ўзлёту. Загорын рукою даў знак, і машына панеслася па ўзлётнай паласе на другі канец аэрадрома. Алешка. Пераскокваючы прыступкі рухомай лесвіцы-трапа, Павел збег на ўзлётную пластыкавую дарожку. Шыцік.

•••

Узлётна-пасадачная паласа гл. паласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шчоткі (у 1 знач.), вытворчасці шчотак. У маі — чэрвені 1917 года баставалі рабочыя-металісты і рабочыя лесапільных заводаў, шчотачных і шчацінных фабрык Мінска і яго ваколіц. «Полымя». // Які мае ў сваёй канструкцыі шчоткі, забяспечаны шчоткамі. Шчотачная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскава́тар, ‑а, м.

Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт грунту, камення і пад. Некалькі дзён запар непадалёку ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. Даніленка. Недалёка працаваў экскаватар, рыхтуючы новыя катлаваны для закладкі фундаментаў. Гурскі.

[Англ. excavator ад лац. excavo — дзяўбу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́хінамашына’, ’вялікая прастора’, ’бялізны, велікан’ (Нас.), махі́на ’што-небудзь вялікае, грувасткае’, ’высокі чалавек, вярзіла’ (Мядзв., ТСБМ, Мат. Гом.; чавус., Нар. сл.), махі́ня ’высокая жанчына’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ма́хінны, махі́нны, ма́хіны, махіне́зны, махіле́зны ’вельмі вялікі, высокі’ (Нас., Мат. Гом.; нараўл., Арх. ГУ; ТС), ма́хінь ’дрэва, паваленае бурай’ (Нікан.). Ст.-бел. махина ’вялікае збудаванне’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск. machina ’ваенныя дзеянні’, ’будынак, канструкцыя’, якое з лац. machina ’будынак; механізм’, ’асадныя прыстасаванні’ ст.-грэч. μηχανή, дар. μαχανά ’тс’, ’выдумкі, хітрыкі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 99; Кюнэ, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)