Ахамо́лак ’жмут сена’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.), агамолак ’вялікі кусок хлеба ці чаго іншага’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да гамола, гамолка ’камяк’, х на месцы г, магчыма, пад уплывам хамлак ’жмут сена, саломы’, вядомага на той жа тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачаво́к, очево́к ’ручка касы’ (ДАБМ, камент., 831). Ад чаві́ць ’сціскаць, гнясці’, о‑чавок ’тое, што сціскае (кассё)’, або ’тое, што цісне, муляе (руку)’, параўн. блізкую тэрытарыяльна назву мулец ’тс’. Незвычайны націск на суфіксе, відаць, пад уплывам лучок, п́упок ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацака́ ’вобмацкам’ (усх.-маг., КЭС; Растарг.). Да ма́цаць (гл.). Першапачаткова, відаць, з формы ⁺змацака́ (з суфіксам ‑а), як сцішка́, спатайка́ (Шуба, Прыслоўе, 126–127), — у якой з‑ адпала пад уплывам мацком ’тс’ (Растарг.). Параўн. аналагічнае прыставачнае драг. на́мацкам (КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мгла, мг̌ла ’імжа’ (Бес., Яруш., Сл. ПЗБ), ’тое, што выходзіць з магілы і можа забіць чалавека на месцы’ (Федар. 1). Да імгла́ (гл.). Адсутнасць пратэтычнага і‑ і ‑г̌‑ пад уплывам польск. мовы. Больш падрабязна гл. Мяркулава, Этимология–1973, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́вар ’двор для скаціны’ (Бяльк.). Да вор ’загарадка, агароджа’, утворана хутчэй за ўсё з першапачатковага прыназоўнага словазлучэння на вор, гл. у Бялькевіча навыр ’пад карову, даіць карову (і на двор)’. Паралельна да надворак ’двор’, параўн. ворак ’двор для скаціны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулём ’імкліва, хутка’ (Нас., Жд. 2, С. Некр., КЭС, лаг., ТС, Сл. паўн.-зах.). У апошняй крыніцы: параўн. літ. kuliaīs ’хутка’ (2, 564). Балтызм пад уплывам бел. словаформы тв. скл. ад куль 1 (гл.). Параўн. таксама літ. kū̃laviršcia ’кулём’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўпе́ч (швянч.), паўпечак (паст.) ’лаўка каля печы’ (Сл. ПЗБ). З папеч, папечак, якія з бел. прыпеч, прыпечак, пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. ра‑ (дзеяслоўны прэфікс) адпавядае таксама бел. прэфіксу пры‑: padidinti, pakelti ’дадаць, прыбавіць’, padeginti ’прыпячы’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пера́едзі (перэ́едзі) ’аб’едкі (сена, саломы і інш.)’ (мазыр., З нар. сл.), пэрэ́ід ’тс’ (Сл. Брэс.), укр. пере́їди ’рэшткі сена ці саломы з-пад ясляў, рус. перее́дки ’аб’едкі’. Да пера- і едзь (< прасл. *ědʼe) ці ед (< прасл. *ědъ) < е́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перано́сіца ’пераноссе’ (навагр., ЖНС), пірано́сіца ’верхняя частка носа між вачэй’ (Варл.). Лексема з суф. ‑іц‑а (як у балг. і серб.-харв. мовах) — пад уплывам рус. ці ц.-слав. мовы, параўн. яшчэ ст.-рус. переносица ’тс’ (з 1682 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)