вальфра́мавы, ‑ая, ‑ае.

З прымессю вальфраму. Вальфрамавая руда. // Зроблены з вальфраму. Вальфрамавая ніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валюха́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Развалісты, з пахістваннямі з боку ў бок (пра паходку).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледзяне́ц, ‑нца, м.

Цвёрдая празрыстая цукерка з застылай сумесі цукру з фруктовым сокам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырыжа́бль, ‑я, м.

Паветраплавальны апарат з авіяцыйным рухавіком і з корпусам, напоўненым газам.

[Фр. dirigeable.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагато́мны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з некалькіх, з многіх тамоў. Мнагатомны збор твораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начо́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З начосам (у 1 знач.). Тканіна з начосным ворсам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашэ́тнік, ‑а, м.

Ядомы грыб карычневага колеру з сятчастай з-пад нізу шапкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабаён, ‑у, м.

Падліўка з узбітых з цукрам жаўткоў, віна і вострых прыпраў.

[Фр. sabayon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюркі́зм, ‑а, м.

Слова або моўны зварот, запазычаны з адной з цюркскіх моў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́дрыца, ‑ы, ж.

Крупы з абадраных цэлых зярнят, пераважна грэцкія. Крупеня з ядрыцы.