чу́мны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чумы (у 1 знач.). Чумная эпідэмія. □ Праклятыя каты! Яны ўсміхаюцца, Здымаючы з чумных бацыл барышы. Панчанка. // Заражаны чумой (у 1 знач.). [Сасноўскі:] Толькі будзьце асцярожны з гэтым гарылападобным зверам. Чумны звер, калі ён нават у клетцы, страшны. Гурскі.

2. Разм. Шалёны, ашалелы, утрапёны. [Херувім:] «Браты анёлы, што гэта з ім?! Ды ён жа нейкі чумны!» Вярцінскі.

чу́мны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чума, уласцівы чуму. Чумныя жэрдкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баса. Басовая партыя. Басовая струна. □ — Браціе! — расцяжна гудзе пісар, пачынаючы з самай нізкай басовай ноты, як шэршань у пустым асінавым дупле. Колас.

•••

Басовы ключ гл. ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бірузо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бірузы; з бірузой, зроблены з бірузы. Бірузовы пярсцёнак.

2. Падобны на бірузу колерам; блакітнаваты. Цёмна-сінія хвалі .. становяцца то ярка-ізумруднымі, то бірузовымі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарчы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гарчыцы (у 1 знач.). Гарчычны пах. Гарчычны кампрэс. // Прыгатаваны з зярнят гарчыцы. Гарчычны алей.

2. Колеру гарчыцы; цёмна-жоўты.

•••

Гарчычны газ — тое, што і іпрыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геаграфіі. Геаграфічныя адкрыцці. Геаграфічны атлас. // Які разглядаецца з пункту погляду будовы мясцовасці, прыродных умоў або месцазнаходжання на зямной паверхні. Геаграфічныя граніцы. Геаграфічнае палажэнне краіны. Геаграфічнае асяроддзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыстакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арыстакратыі (у 1 знач.). Арыстакратычная сям’я. Арыстакратычны ліцэй.

2. Уласцівы арыстакрату; вытанчаны. Арыстакратычныя манеры. Арыстакратычнае паходжанне.

3. Які характарызуецца пануючай роляй арыстакратыі. Арыстакратычны спосаб праўлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́дкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да асадку (у 1 знач.). Асадкавы слой.

2. Спец. Які ўтварыўся шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў і наступнага іх ушчыльнення і змянення. Асадкавыя горныя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кенгуро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кенгуру. // Зроблены з футра кенгуру. Кенгуровы каўнер.

2. у знач. наз. кенгуро́выя, ‑ых. Сямейства сумчатых млекакормячых, да якога адносяцца кенгуру, мускусны кенгуровы пацук і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірказо́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кірказону. Кірказонавае лісце.

2. у знач. наз. кірказо́навыя, ‑ых. Сямейства двухдольных шматгадовых травяністых і павойных дрэвавых раслін, пашыраных у трапічных і ўмераных паясах зямнога шара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кішэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кішэні. Кішэнная тканіна.

2. Прыстасаваны для нашэння ў кішэні. Кішэнны гадзіннік. Кішэнны блакнот.

•••

Кішэнныя грошы гл. грошы.

Кішэнныя расходы гл. расход.

Кішэнны злодзей гл. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)