раздуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго.

1. Паслабіўшы нагляд, патрабавальнасць, зрабіць каго‑н. дураслівым, свавольным, непаслухмяным. — Толькі на мяне гаворыш, а сама во раздурыла, — скаваў Сцяпан Данілавіч на жонку, якую сын Борык абшчапіў за шыю. Ермаловіч.

2. Даць поўную волю каму‑н., дазволіць поўнасцю праяўляць свае жаданні, пачуцці і пад. — Я толькі баюся, каб мы яе [агранома] адразу занадта не раздурылі. Цяпер машыну, а тады яшчэ што. Ермаловіч. Наста сціснула ў ахапак у яслях сена, перанесла яго карове за драбіну. Будзе есці і пасля каня.. Раздурылі, струшанка ўжо ёй не лезе... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спрэчка, якая суправаджаецца крыкам, шумам і пад. Слова за слова — сварка разгаралася, як лясны пажар. Лынькоў. Свёкар не папускае.. [Любу] ў крыўду, але і яму абрыдне слухаць кожны дзень сварку і грызню. Васілевіч. // Абразлівыя словы, выразы; лаянка. Пайшлі праверкі і прамеры, Каб больш мець пэўнасці і веры І каб не выйшла перакосу І не зайсці ў чыю палосу, Во будзе крыку, будзе сваркі, — Няхай лепш цэлы будуць каркі. Колас. Не спрэчку трэба гнаць за дзверы, А, мабыць, сварку і разлад. Кусянкоў.

•••

Вязацца ў сварку гл. вязацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

1. Здзейсніцца, ажыццявіцца. Было яшчэ адно запаветнае жаданне, якое Аляксей хаваў у душы, бо амаль не верыў, што яно тут споўніцца. Мележ. Мне нават зрабілася шкада, што мае мары ніколі не споўняцца, што ўсё застанецца па-ранейшаму. Карпюк.

2. Скончыцца, прайсці (пра час, тэрмін чаго‑н.). [Герасім Дзмітрыевіч:] — Во, якраз пятнаццаць гадоў споўнілася, як нашу гэтае ўпрыгожанне. Морскі якар. Б. Стральцоў. // безас. каму-чаму. Пра дасягненне кім‑н. пэўнага ўзросту. Калі Ганцы споўнілася восем год, бацька павёў яе ў школу. Бяганская. Калі Мішку споўнілася паўгода, Ганна Макараўпа прапанавала сфатаграфаваць яго. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уткну́ться разг.

1. (уткнувшись, погрузиться во что-л.) уткну́цца; (спрятаться во что-л.) схава́ць (што ў што);

уткну́ться голово́й в поду́шку уткну́цца галаво́й у паду́шку, схава́ць галаву́ ў паду́шку;

2. (натолкнуться на что-л.) упе́рціся;

3. перен. (сосредоточиться на чём-л., быть поглощённым чем-л.) уткну́цца;

уткну́ться в кни́гу уткну́цца ў кні́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глава́I ж.

1. (главное лицо) галава́, -вы́ ж.; (председатель) старшыня́, -ні́ м.; (руководитель) кіраўні́к, -ка́ м.; (вождь) правады́р, -ра́ м.;

глава́ прави́тельства кіраўні́к ура́да;

глава́ семьи́ галава́ сям’і́ (старэ́йшы ў сям’і́);

2. архит. ку́пал, -ла м.;

3. (голова) уст. галава́, -вы́ ж.;

склони́ть главу́ схілі́ць галаву́;

во главе́ с (кем) на чале́ з (кім);

быть (идти́, стоя́ть) во главе (кого, чего) быць (ісці́, стая́ць) на чале́ (каго, чаго);

поста́вить, положи́ть во главу́ угла́ паста́віць, пакла́сці ў асно́ву (у асно́ву асно́ў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вска́кивать несов.

1. (на что-л., во что-л.) уска́кваць;

2. (быстро вставать) усхо́плівацца, уска́кваць;

3. (о нарывах, волдырях и т. п.) разг. уска́кваць, усхо́плівацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забива́ть несов.

1. в разн. знач. забіва́ць; (вгонять во что-л. твёрдое — ещё) уганя́ць; см. заби́ть;

2. (резать на мясо) рэ́заць; забіва́ць; (свиней — ещё) кало́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рче сравнит. ст.

1. нареч. гарчэ́й;

во рту ста́ло ещё го́рче у ро́це ста́ла яшчэ́ гарчэ́й;

2. прил. гарчэ́йшы;

э́тот лук го́рче гэ́та цыбу́ля гарчэ́йшая;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набива́ться

1. (скопляться во множестве) набіва́цца;

2. (навязываться) разг. набіва́цца; (напрашиваться) напро́швацца;

3. страд. напіха́цца, напі́хвацца; напако́ўвацца; набіва́цца; напіра́цца; настрэ́львацца; нараза́цца; нако́лвацца; наму́львацца; см. набива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обёртыватьI несов. (чем) абго́ртваць, абвіва́ць; (во что) укру́чваць, завіна́ць, заго́ртваць; (книги, тетради и т. п.) абго́ртваць, абклада́ць, абкла́дваць (чым); (обматывать) абкру́чваць; см. оберну́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)