во-во́

часціца

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́

часціца

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во, часц. ўказ. (разм.).

1. Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н.

Во, рыбіна плёснула.

Кладзі ўсё гэта во сюды.

2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.

Во малайцы, што прыехалі.

Во, што яны тут натварылі!

3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.

Вы мне во што скажыце, даражэнькія.

4. Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім.

Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кажа.

5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму.

Во як бывае.

6. у знач. выкл. Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.

Во мароз дык мароз!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаблудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак. (разм.).

Блудзіць доўга, неаднаразова.

Во папаблудзілі мы ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мурло́, -а́, н. (груб.).

Тоўсты і шырокі твар, а таксама чалавек з такім тварам.

Во якое м. наеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́петраць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. Высахшы, страціць свае якасці, колер і пад.

Пад гарачым сонцам і ветрам выпетрала трава.

2. Зрабіцца худым, сухім (перан., разм.).

Во выпетраў чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наліза́цца, -ліжу́ся, -ліжашся, -ліжацца; -ліжы́ся; зак.

1. чаго. Уволю палізаць (разм.).

Н. мёду.

2. чаго і без дап. Напіцца дап’яна (разм., груб.).

Во налізаўся, на нагах не можа стаяць.

|| незак. налі́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во, часціца ўказальная.

Разм.

1. Ужываецца ў тых выпадках, калі трэба паказаць што‑н., звярнуць на што‑н. увагу. Во, во, гэтыя во, — тыцкаючы пальцам на Юзіка, і Лёню, крычала Зося. Дуброўскі. [Зелянюк:] — Сядай, Таццяна, бліжэй, во сюды. Зарэцкі. Во, сом плёснуў, — нечакана гаворыць [Сабіна]. Ракітны.

2. Ужываецца, калі трэба выказаць здзіўленне, нежаданне, здавальненне або нездавальненне, абурэнне. З натоўпу выбраўся Хведар. Доўга ціснуў руку, гаварыў: — Во малайчына, што прыйшоў. Асіпенка. Цяжка, сорамна было вяртацца дамоў, у калгас, да бацькоў. Засмяюць усе. Кожны скажа: — Во, не звала, правалілася. Кавалёў.

3. Ужываецца пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу. [Зелянюк:] — Ты мне во што скажы, Таццяна, дзе, у каго тут найлепш мне асяліцца? Зарэцкі.

4. Ужываецца, калі трэба пацвердзіць сказанае некім. Алёша аж закрычаў, так здзівіўся: — Палоць? А вой! Хто ж канюшыну поле? Трэба зямлю вапнаваць. — Во! Чула? — Шэмет аж абярнуўся да.. [Іры]. Лобан.

5. Ужываецца, калі трэба падвесці вынік сказанаму. [Суседка:] — Дык во, Клаўка, які твой каханенькі-родненькі,.. пачытай, што яму першая жонка піша. Гроднеў. Во як, во як бывае... — тоненька заспявала [Ліпа], склаўшы па грудзях натруджаныя рукі. Ракітны.

6. у знач. выкл. Ужываецца для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа. Во далі! — радаваўся Сцёпка. — Не палезе цяпер... Хомчанка.

7. у знач. вык. Выдатна ці выдатныя. [Хлопец:] — Людзі ўсё — во! Адзін да аднаго, як на падбор. Дружныя, таварыскія. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аж во́ ’раптам’ (Бяльк.). Гл. аж і во.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во, см. в.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)