Прыцю́цькацца ’прытуліцца, прылашчыцца’ (полац., Нар. лекс.). Рус. варонеж. притютюкаться ’прытуліцца; сцішыцца, супакоіцца’. Гукаперайманне; у аснове дзеяслоў, што ўзыходзіць да выклічніка цю‑цю (падзыўныя словы для сабакі), або назоўнік цюцька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райграс, райграс англійскі ’расліна Llolium perenne L.’ (Кіс.). Запазычанне, хутчэй за ўсё, праз рускую або польскую мову (гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 84 < ням. rejgras) з англійскага словазлучэння rye grass ’іржавая трава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамс: у ра́мса ’від гульні ў карты’ (Машара). З польск. ramsz ’гульня ў карты, у якой прайграе той, у каго застаецца больш ачкоў’ (< ням. Ramsch або франц. ramas ’куча, хлам’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапяхі́ мн. л. ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (жлоб., Шатал.). Відаць, да рэ́пех ’лопух’ (гл.), вобразны перанос учэпістых калючак лопуху або дзядоўніку на рэшткі кастрыцы, што трапляюцца ў недастаткова вычасаным ільне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саксау́л ’невысокае бязлістае дрэва (або хмызняк) сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях’ (ТСБМ). Праз рус. саксау́л (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з казах. seksevil (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 547).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачы́цца ’цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем (пра вадкасць)’, ’пранікаць, прасочвацца ўнутр (пра вадкасць)’. Рус. сочи́ться, польск. soczyć się ’тс’. Да сок (гл.); гл. Фасмер, 3, 731; Брукнер, 506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Святая́ннік ‘зверабой, Hypericum L.’ (ТСБМ, Кіс., ЛА, 1), сьветая́нкі ‘тс’ (Ласт.). Частковая калька свентаяннік або вынік адаптацыі першай часткі да святы (гл.); сюды ж сьвятая́нскае зельле (Гарэц.), гл. свентаянскае зелле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́рбнік ‘захавальнік або распарадчык скарбу, казны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ‘прызначаная асоба для збору і захавання фінансавых сродкаў’ (Ласт.), ‘кладаўшчык’ (Барад.). З польск. skarbnik < skarb ‘скарб’; гл. Кюнэ, Poln., 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варо́ты, -ро́т і -аў.

1. Шырокі праезд у сцяне, плоце, які закрываецца створкамі або закладаецца жардзінамі, а таксама самі гэтыя створкі.

Зачыніць в.

Ад варот паварот (катэгарычная адмова; разм.). Ні ў якія в. не лезе (перан.: пра што-н. недарэчнае, бяссэнсавае; разм.).

2. Два слупы з перакладзінай, якія з’яўляюцца месцам, куды заганяюць мяч або шайбу ў розных спартыўных гульнях.

Футбольныя в.

3. перан. Пункт, праз які ажыццяўляюцца інтэнсіўныя сувязі з навакольным светам.

Марскія в.

4. Вузкі праход паміж скаламі (на моры, у гарах).

Карскія вароты.

5. Арка ў памяць якой-н. падзеі.

Трыумфальныя в.

|| памянш. варо́тцы, -аў (да 1 і 2 знач.).

|| прым. варо́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Варотныя слупы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сігна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.

С. дакладнага часу.

С. сірэны.

Прагучаў с. хуткай дапамогі.

2. перан. Тое, што з’яўляецца прычынай, служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.

Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў газетны артыкул.

3. перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.

С. з інспекцыі.

4. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.

|| прым. сігна́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.

Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)