мазь, ‑і, Т маззю, ж.

1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі для ўцірання ў скуру або для намазвання яе. Націраць цела маззю.

2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго‑н. Лыжная мазь. □ Камянела ў бочках мазь для колаў, і марнеў іншы небагаты тавар. Самуйлёнак.

•••

На мазі — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскара́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.

2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.

3. перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электро́н 1, ‑а, м.

Элементарная часціца рэчыва, якая нясе адмоўны электрычны зарад.

•••

Свабодныя электроны — электроны, якія аддзяліліся ад атамаў і перамяшчаюцца ў міжатамнай прасторы.

[Ад грэч. ēlektron — янтар.]

электро́н 2, ‑у, м.

Спец.

1. Сплаў алюмінію з магніем, які мае вялікую трываласць і пластычнасць.

2. Сплаў серабра з золатам, які выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў.

[Ад грэч. ēlektron — янтар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глі́на ’гліна’ (БРС). Слова прасл. характару. Параўн. рус. гли́на, укр. гли́на, польск. glina, чэш. hlína, славац. hlina, в.-луж. hlina, н.-луж. glina, балг. гли́на, серб.-харв. гли́на. Прасл. *glina ’тс’. Падрабязны агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 123–124. Лічыцца роднасным з і.-е. мовамі. Параўн. грэч. γλίνη ’клей, клейкае рэчыва’ і некаторымі іншымі і.-е. формамі. Гл. Бернекер, 1, 304; Слаўскі, 1, 284; Траўтман, 92; Фасмер, 1, 412; Трубачоў, Эт. сл., 6, 125–126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́мка ’пернік’ (Мат. Гом., Нар. словатв., 127). Рус. кур. жа́мка ’тс’, кастр. (1853 г.) жа́мочка ’ласая ежа з маку і мёду’, пск., калін., сімб., куйбыш. жамо́к ’пернік’, ’сціснуты кавалак ежы (напр., хлеба)’, горк., калін., куйбыш., валаг., алан. же́мо́к ’пернік з мядовага цеста’. Параўн. яшчэ славен. žemèkрэчыва з сыру, якое выціскаецца’, серб.-харв. жѐмичка ’белы хлябец’ звязана, відаць, з жемља ’тс’ < ням. Semmel. Утворана суфіксам ‑ък‑ ад дзеяслоўнай асновы жьм‑, жем‑ ’ціснуць’. Гл. жмаць, жаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раство́р ’аднародная вадкасць, атрыманая растварэннем якога-небудзь рэчыва’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.), ’рэдкая гразь’ (Касп., Нас.), роство́р ’непраходная гразь’ (ТС). Вытворныя ад раствары́ць ’разбавіць, замяшаць, рашчыніць’ (Сл. ПЗБ), што да тварыць (гл.); параўн. заўвагу Жураўлёва (Язык и миф, 553) аб тым, што значэнне ’рэдкі, няцвёрды’ ўзнікае ў рус. раствор дзякуючы ўзаемадзеянню семантыкі кораня са значэннем прыстаўкі раз‑/рас‑, што дае агульнае значэнне ’ліквідаваць вынік дзеяння, названага матывуючым дзеясловам’, для якога пастулюецца ідэя ’згушчэння, зацвярдзення’, параўн. тварог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бальза́м, ‑у, м.

1. Густаватае духмянае рэчыва (кедравая жывіца і інш.), якое мае ў сваім саставе смолы, эфірны алей і інш. кампаненты і выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне і парфюмерыі. // Пахучая настойка на лекавых травах.

2. перан. Тое, што суцяшае, палягчае перажыванні, прыносіць заспакаенне. Такая рэпліка сакратара была як бальзам на душу Малашкіна. Пестрак.

[Грэч. balsamon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цяжка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Спец. Павелічэнне ў даўжыню; выцягванне.

2. Прыстасаванне для вентыляцыі памяшканняў.

3. пераважна мн. (вы́цяжкі, ‑жак). Выцягнуты суцэльны кавалак скуры для халявы і пераду. Нацягнуць на капыл выцяжкі.

4. Рэчыва, здабытае выцяжэннем з расліннай або жывёльнай тканкі з дапамогай якой‑н. вадкасці; экстракт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каніфо́ль, ‑і, ж.

Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, якое атрымліваецца пры перагонцы смалы хваёвых дрэў і выкарыстоўваецца ў якасці клеявога і ізаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасць, а таксама для націрання смыкоў струнных інструментаў. Сляпы музыка асцярожна дастаў з чахла сваю скрыпку, пакратаў струны пальцамі, правёў некалькі разоў смыком па каніфолі, прымайстраваўся на купіне і зайграў. Гурскі.

[Ад лац. Coloponia resina — калафанійская смала (Калафон — горад у Малой Азіі).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепара́тар, ‑а, м.

1. Апарат для выдзялення аднаго рэчыва з саставу другога. Малочны сепаратар. Адстойны сепаратар. Магнітны сепаратар. □ Сапраўды, неразумна адвозіць малако за дваццаць кіламетраў на малочны пункт толькі дзеля таго, каб там прапусцілі яго праз сепаратар. Дуброўскі.

2. У машынабудаванні — металічная або пластмасавая, абойма для раздзялення шарыкаў або ролікаў у падшыпніках.

[Ад лац. separator — аддзяліцель.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)