выцяжка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Спец. Павелічэнне ў даўжыню; выцягванне.

2. Прыстасаванне для вентыляцыі памяшканняў.

3. пераважна мн. (выцяжкі, ‑жак). Выцягнуты суцэльны кавалак скуры для халявы і пераду. Нацягнуць на капыл выцяжкі.

4. Рэчыва, здабытае выцяжэннем з расліннай або жывёльнай тканкі з дапамогай якой‑н. вадкасці; экстракт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)