дзя́тлавіна, ‑ы, ж.
Дзяцеліна, дзяцельнік. Трава расла ля самых каляін, густа бялелі галоўкі дзятлавіны, пахла мятай і рамонкамі. Хадкевіч. Пад мордай у каня ляжала зялёная прывялая дзятлавіна, але ён не еў. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дысцыпліна́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дысцыпліны 1. Дысцыплінарны статут. // Звязаны з парушэннем дысцыпліны. Дысцыплінарнае спагнанне. □ [Сідар] чакаў суровай дысцыплінарнай кары, але не чакаў кары ад калектыву. Галавач.
•••
Дысцыплінарны батальён гл. батальён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зеляня́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Злёгку зялёны; зеленаваты. Схапіўшыся за грудзі, жанчына апусцілася на калені і штосьці хацела сказаць, але нахілілася і цяжка ўпала ля вялікага каменя, абросшага знізу зелянявым слізкім мохам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папагалада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Галадаць доўга, неаднаразова. Немцы хлопца адпусцілі дамоў (было гэта восенню сорак першага), але і ён адчуў, пачым фунт ліха: і папагаладаў, і папакарміў вошай. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; што, чаго і без дап.
Разм. Рабіць многа, доўга, неаднаразова. [Сузон:] — Парабкаў .. [Сапун] не меў як бы, але хто ў яго хлеб пазычаў, той ведае, той папарабіў на яго. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паперасыха́ць, ‑ае; зак.
Перасохнуць — пра ўсё, многае. Бялізна паперасыхала. □ Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Але вады нідзе не было — усё паперасыхала. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасаліць.
2. у знач. прым. У які ўсыпалі солі; салёны. Суп быў з бручкі, бульбы і буракоў, звараны на нішчымнай, але пасоленай вадзе. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камендату́ра, ‑ы, ж.
Установа, якую ўзначальвае камендант (у 1, 2 знач.), а таксама памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова. На доме.. з явілася шыльда з кароткім, але гучным надпісам «Мясцовая камендатура». Лынькоў.
[Ад ням. Kommandantur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Вагацца некаторы час. Маятнік гадзінніка павагаўся і стаў.
2. Пабыць у нерашучасці на працягу нейкага часу. Ваня крыху павагаўся, але згадзіўся: — Прыходзьце. Чым магу — памагу. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазачарго́вы, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца не па чарзе. Пазачарговыя заняткі. □ Не ўсе ведалі, з якой прычыны склікаецца пазачарговы сход, але пазачарговасць усіх зацікавіла, і на сход з’явіліся камсамольцы ўсе да аднаго. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)