неадпаве́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не адпавядае чаму‑н., не падыходзіць для чаго‑н. Неадпаведнае слова. Жыць у неадпаведных умовах.

2. Які пазбаўлены адпаведнасці, прапарцыянальнасці; несуразмерны. Выконваць працу, неадпаведную сваім сілам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; заг. недалі; зак., што і чаго.

Наліць менш, чым трэба; наліць не да самага верху. Недаліць вады ў вядро.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадрыхтава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае неабходнай. падрыхтоўкі, не атрымаў падрыхтоўкі. Васіль Якімчук па-ранейшаму прыходзіў на ўрокі непадрыхтаваным. Кавалёў.

2. Не гатовы, не прыгодны для чаго‑н. Непадрыхтаванае выступленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадвыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Адвыкнуць ад каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паадвыкалі ягняты ад матак. □ Мінуў час, і мы паадвыкалі ад дамоўкі, не вельмі нудзіліся па ёй. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадсыпа́цца 1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх. Госці паадсыпаліся.

паадсыпа́цца 2, ‑аецца; зак.

Адсыпацца — пра нейкую колькасць чаго‑н. з усіх або многіх месц і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падо́ўжны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць у кірунку даўжыні або размешчаны па даўжыні чаго‑н.; проціл. папярочны. Падоўжны разрэз. □ Падоўжная сцяна з трыма вокнамі стаяла на поўдзень. Чорны.

•••

Падоўжная піла гл. піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. падскроб, падскрэбла і падскрабла, падскрэбла і падскрабло; зак., што.

1. Падчысціць што‑н. Падскрэбці падлогу.

2. і чаго. Наскрэбці дадаткова, яшчэ трохі. Падскрэбці бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; заг. падсяліся; зак.

Пасяліцца сумесна з кім‑н. або блізка да каго‑, чаго‑н. Падсяліцца да суседа. □ Гаспадар — былы хутаранін. З год, як падсяліўся да вёскі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго.

Разм. Здзекавацца доўга, неаднаразова. [Блецька:] — Колькі Гальвас папаздзекаваўся некалі з мяне, .. і колькі бывала каштавала грошай і здароўя дастаць у гэтага магната зямлі! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Шукаць доўга, неаднаразова. У вагон, задыхаўшыся, увайшлі Юрчанка і Шыманскі, знялі шапкі, выцерлі лбы. — Ну і папашукалі мы поезд, — соп Юрчанка. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)