вы́пхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Штурхаючы, прымусіць выйсці. Міхал ужо не памятае, калі ён выпхаў з кватэры Хвядоса Бычка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адымча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; ‑чым, ‑чыце; зак., каго-што.

Разм. Хутка рухаючыся, адвезці (завезці) або аднесці (занесці). Шафёр мяне адымчаў у горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажабра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Зрабіць жабраком. [Карны атрад] арудаваў шмат дзён і выехаў пасля ўжо таго, калі спустошыў і ажабрачыў людзей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абелару́сіць, ‑рушу, ‑русіш, ‑русіць; зак., каго-што.

1. Выхаваць у традыцыях беларускага нацыянальнага характару і нацыянальнай культуры.

2. Надзяліць рысамі, уласцівымі беларусу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́даваць, ‑дую, ‑дует, ‑дуе; зак., каго.

Тое, што і узрадаваць. Кароценькі змест тэлеграмы хоць і не абрадаваў Хадкевіча, затое рассмяшыў яго. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., каго-што.

Зрабіць сухім; высушыць. Абсушыць мокрую вопратку. □ [Манг] выратаваў.. [дзяўчыну] з вады, перанёс сюды, абагрэў і абсушыў. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачапі́ць, ачаплю, ачэпіш, ачэпіць; зак., што.

Акружыць, размясціцца ланцугом вакол каго‑, чаго‑н., закрываючы выхады, перагароджваючы доступ куды‑н., да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Разм. Пасвіць час ад часу. Варанецкі ведаў, што.. многія хутаранцы папасвалі жывёлу на калгасных пасевах. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Перацягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. Паперацягваць парты з калідора ў клас. Паперацягваць шыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распусціць усё, многае або ўсіх, многіх. Некаторыя.. ўзапрэлі, параспускалі шынялі, другія нават скінулі іх. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)