цяглі́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і мышца. Пройдзеш разы два па хаце — і сціхне патроху нудны боль у плячах і паясніцы, застаецца ў цягліцах толькі нешта такое пругкае і гужаватае. Крапіва. [Грэйнім] мыўся голы да пояса, і прыемна было глядзець на яго здаровае цела, абвітае дужымі цягліцамі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвост, хваста́, М хвасце́, мн. хвасты́, хвасто́ў, м.

1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела.

Конскі х.

Х. яшчаркі.

Птушыны х.

2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

Х. самалёта.

3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

Х. сукенкі.

4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

Х. калоны.

Х. цягніка.

5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

Х. рэдзькі.

6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

З трубы падымаўся х. дыму.

7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

Х. у касу за білетамі.

8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі (разм.).

Х. па матэматыцы.

9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3—6 знач.).

|| прым. хваставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 4, 5 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэакты́ўны¹, -ая, -ае (спец.).

1. гл. рэактывы.

2. Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху.

Р. рух.

Р. рухавік.

Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком). Рэактыўная артылерыя.

3. Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў.

Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем).

|| наз. рэакты́ўнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праляжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -лежыце́, -жа́ць; -жы́ і прале́жаць, -жу, -жыш, -жыць; -ле́ж; зак.

1. Прабыць які-н. час лежачы.

П. увесь дзень у ложку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабыць які-н. час у адным і тым жа становішчы, без руху, без выкарыстання.

Рукапіс праляжаў (пралежаў) паўгода ў выдавецтве.

3. што. Атрымаць пролежні на якой-н. частцы цела ад доўгага ляжання (разм.).

П. бакі.

|| незак. прале́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праніза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -іза́ны; зак.

1. каго-што. Тое, што і праткнуць.

П. штыком.

Страх пранізаў каго-н. (перан.). П. поглядам (перан.: хутка і пільна глянуць на каго-н.).

2. каго-што. Пранікнуць унутр каго-, чаго-н., праз што-н. (перан.).

Холад пранізаў усё цела.

Прамені сонца пранізалі галіны дрэў.

3. што. Правесці які-н. час, ніжучы што-н.

Цэлы вечар пранізала каралі.

|| незак. прані́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́блык, -а, мн. -і, -аў, м.

Плод яблыні.

Летні сорт яблыкаў.

Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).

Адамаў яблык — кадык.

Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).

Яблыку няма дзе ўпасці — надта цесна.

Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памянш. я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. я́блычны, -ая, -ае.

Я. сок (з яблыкаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца цяжкім (у 1–3 знач.) або больш цяжкім. Чым далей адыходзілі ад маёнтка, тым болей цяжэў мяшок з кнігамі. Каваленка.

2. Станавіцца цяжкім, рухацца, паднімацца, працаваць з цяжкасцю (пра часткі цела, галаву і пад.). Адчуўшы, як цяжэюць ногі, як калючым болем заходзіцца сэрца, .. [Косця] зразумеў, што яму не дагнаць .. [Надзю]. Лынькоў. Слесарэнка адчуваў, што яго хіліць у сон, што цела цяжэе, становіцца чужым. Бураўкін.

3. Набрыньваць, абвісаць. Пакрысе набрыньвалі вільгаццю і цяжэлі каляныя шынялі. Быкаў. // Налівацца сокам; спець. Прыязджайце, як маці-зямля Малаком сваю ніву напоіць — І колас цяжэе. Арочка. Была.. пара, блізкая да восені, калі ў садах пачынаюць цяжэць яблыкі. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карце́ць (каму) несов., безл., разг. хоте́ться, не терпе́ться; подмыва́ть (кого); невтерпёж;

мне карці́ць сказа́ць — мне хо́чется сказа́ть; меня́ подмыва́ет сказа́ть;

мне ~це́ла сустрэ́цца з ёй — мне не терпе́лось встре́титься с ней;

яму́і́ць — ему́ невтерпёж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераляце́ць сов., в разн. знач. перелете́ть; (о птицах — ещё) перепорхну́ть;

п. акія́н — перелете́ть океа́н;

пту́шка ~це́ла з галі́нкі на галі́нку — пти́ца перелете́ла (перепорхну́ла) с ве́тки на ве́тку;

мяч ~це́ў це́раз варо́ты — мяч перелете́л че́рез воро́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Снага́ ‘магчымасць, здольнасць, сіла’ (ТС). Параўн. укр. сна́га́ ‘сіла’, снажни́й ‘моцны’, рус. наўг. сна́га ‘сіла, намаганне, поспех’, сна́жный ‘дужы’, рус.-ц.-слав. снага ‘поспех, дзейнасць’, польск. snaga ‘старанне, імкненне’, snażyć się ‘старацца’, каш. snåžëc ‘рабіць прыгожым’, чэш., славац. snaha ‘намаганне, моцнае жаданне’, серб.-харв. сна́га ‘сіла, моц, чысціня’, сна́жити ‘узмацняць, умацоўваць; чысціць’, славен. snága ‘чысціня’, макед. снагацела, тулава’, балг. снага́цела, сіла’, ст.-слав. снага ‘жаданне, намаганне’. Прасл. *snaga не мае пэўнай этымалогіі. Бязлай (3, 278–279) выводзіць з і.-е. *snāgo‑ ‘чысты, лепшы’ або *snógo‑, якое магчыма параўнаць, напрыклад, з грэч. νηγάτεος ‘прыгожы (пра туніку)’; лат. snaigs ‘гнуткі, стройны’, naigs ‘прыткі, цвёрды’. Борысь (SEK, 4, 339) значэнне ‘чысты’ лічыць другасным, вытворным ад ‘старанны’. Варбат (Этимология–1964, 28–30) дапускае роднасць з наглы (гл.), падкрэсліваючы іх семантычную блізкасць: ‘сіла, дзейнасць, імкненне’ — ‘хуткі, раптоўны’; тады *snaga ад страчанага славянскага дзеяслова з коранем (s)nag‑ з s‑mobile. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 696; Махэк₂, 564; ЕСУМ, 5, 332; Глухак, 568; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 325–326.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)