завары́цца, ‑варыцца; зак.

1. Настояцца ў вары. Чай заварыўся.

2. Стаць гатовым пасля залівання варам. Крухмал заварыўся. Цеста заварылася.

3. Знікнуць у выніку зваркі, заліўкі (пра шчыліны, пустоты ў металічных вырабах). Трэшчына заварылася.

4. Разм. Распачацца (пра што‑н. клапатное, непрыемнае). [Справавод] падумаў: «Няхай так і ідзе паперка ад імя сельсавета, .. [Ключынскі] і адказваць будзе, калі што заварыцца, а мы подпіс засведчым і ўсё». Галавач.

•••

Заварылася каша гл. каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размя́цца, разамнуся, разамнешся, разамнецца; разамнёмся, разамняцеся; заг. разамніся; зак.

1. Стаць мяккім, ператварыцца ў мяккую масу ў выніку сціскання, расцірання. Разамнецца гэта цвёрдая скарынка [зямля], а тады можна будзе перасеяць. Васілевіч.

2. Разм. З дапамогай якіх‑н. рухаў пазбавіцца ад адчування анямеласці, фізічнай скаванасці. Пасажыры пакінулі месцы. Адны пабеглі пашукаць чаго папіць, другія выйшлі проста размяцца. Ракітны. // У спартсменаў — перад пачаткам спаборніцтва практыкаваннямі разагрэць цела, танізаваць мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́лех, ле́лях ’жывот’ (маст., Сцяшк., Сл.; паўн.-усх. беласт., Сл. паўн.-зах.), леляхаваты ’з вялікім жыватом’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). У выніку пераносу значэння паводле падабенства з казадоем. Гл. ляля́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўколенцах ’на каленях, стаўшы на калені (што-небудзь рабіць)’ (Мележ). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку кантамінацыі спалучэнняў на каленцах і ў коленцах ’тс’, гл. наў‑; да кале́нца, кале́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармы́рак ’таўстаморды чалавек, які стаіць нерухома і, мармычучы, лыпае вачыма або вытрэшчвае іх’ (полац., Нар. лекс.). У выніку прыпадабнення р…л > р…р з мармыль (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ла́галіць, драг. лііголыты ’ўпрошваць’ (Клім.). У выніку страты пачатковага г (гл. Карскі, 1, 371) ад глаголіць (гла́голыты) < прасл. gol‑gol‑iti ’гаварыць’. Адносна семантыкі гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 170–172.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладонь, ладоня ’далонь’ (паўн., Сл. паўн.-зах., Мат. Маг., Мат. Гом.), ладоначка (Шп.), лыданя ’тс’ (ушац., КЭС), укр. ладоня, рус. ладонь. У выніку метатэзы з долонь < прасл. сіоіпь. Гл. далоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піпіка́шка (з дзіцячае мовы) ’зацірка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). У выніку злучэння ў адно слоў піпаі (гл.) і кашка < каша (гл.). Сувязь з літ. pypąs ’малако’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ) сумнеўная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распалта́ць ’разабраць (напр., кабана)’, ’анатаміраваць (труп)’, распалта́ч ’той, хто разбірае кабана’, сюды ж ро́спалаць (гл.), ро́спаласць ’разразанне; анатаміраванне’ (Ласт.). У выніку метатэзы ад расплата́ць (гл.). Магчыма, пад уплывам полць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́льня 1 ’памяшканне на папяровай фабрыцы, дзе ўстаноўлена машына для размолу валакністых матэрыялаў’ (ТСБМ). Да рол (гл.).

Ро́льня 2 ’соткі ў полі’ (Жд. 1) ’большая палова прысядзібнага ўчастка калгасніка ў полі, які кожны год даецца на новым месцы’ (стаўб., шчуч., Яшк.) — у выніку кантамінацыі слоў роля ’ралля’ і рольнік ’земляроб’, альбо ў выніку распадабнення ‑лʼ > ‑нʼ‑: ро́льля (з ралля́) > ро́льня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)