няве́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., каго-што.

1. Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго-н.; ламаць што-н.

Н. твар.

2. перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго-н.; псаваць.

Н. душы людзей.

|| наз. няве́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́сці, праду́, прадзе́ш, прадзе́; прадзём, прадзяце́, праду́ць; праў, пра́ла; прадзі; пра́дзены; незак., што.

Скручваючы (воўну, кудзелю і пад.), рабіць ніткі.

|| зак. спра́сці, спраду́, спрадзе́ш, спрадзе́; спрадзём, спрадзяце́, спраду́ць; спраў, спра́ла; спрадзі; спра́дзены.

|| наз. прадзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ура́жанне ср., в разн. знач. впечатле́ние;

пе́ршыя ўра́жанні — пе́рвые впечатле́ния;

мо́цнае ўра́жанне — си́льное впечатле́ние;

дзялі́цца ўра́жаннямі — дели́ться впечатле́ниями;

◊ рабі́ць у. — производи́ть впечатле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ку́бліцца ’марудна рабіць, таптацца на адным месцы, рабіць логава’ (Жыв. сл., Янк. III, Нар. словатв., Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом.). Да кубло 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адцяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Вылучаць, накладваючы цень, робячы цямнейшым па тоне. Адцяняць контуры на малюнку. // Рабіць ярчэйшым, выразнейшымм, падкрэсліваць колер, тон чаго‑н. [Дануся] была ў белай сукенцы-тэнісцы, якая так прыгожа адцяняла смуглае, загарэлае цела. Карпюк.

2. Вылучаць, падкрэсліваць, рабіць больш прыкметным. Вольга была апранена ў нешта падобнае да чорнага жакеціка, які адцяняў яе стройную постаць. Пестрак. // перан. Падкрэсліваць, рабіць выразным, узмацняць. Дзе-нідзе на сценах захаваліся квадраты шпалераў у свежым выглядзе. Гэта яшчэ больш адцяняла запушчанасць пакоя. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банда́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Займацца бондарствам. Сашка ўмеў рабіць усё: шкліць вокны і бандарыць, шыць абутак і сталярнічаць. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) ампутацыю. І руку і нагу неадкладна трэба было ампутаваць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Абл. Рабіць інакшым, другім; змяняць. І па-свойму, хоць памры, Усё [цешча] іначыць. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бузі́ць, бужу, бузіш, бузіць; незак.

Разм. Шумець, скандаліць, рабіць бязладдзе. [Язва:] Ужо ўсё так добра наладзілася, а ты [Праменны] пачынаеш бузіць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́яць, дзею, дзееш, дзее; незак., што.

Уст. Рабіць, чыніць што‑н. каму‑н. Хто сам мадзее, людзям ліха дзее. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)