Пуці́ў (пущу) ’адзінка меры каля сямі кілаграм’ (малар., Нар. лекс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́шты ’вышкі ў хляве’ (стол., Нар. сл.). Ад рышт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыча́ць ’шыпець, сіпець’ (ЛА, 1), сычэ́ць ’тс’ (Нар. Гом.). Гл. сыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сілі́кнуць ‘сігануць, скокнуць’ (Нар. Гом.). Ад гукапераймальнай асновы, параўн. сількаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамлёнка ’тушаная бульба’ (добр., Нар. словатв.). Ад то́млены ’тушаны’, гл. таміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарчэ́ць ’тарчаць’ (мёрск., Нар. сл., Касп.; смарг., Сл. ПЗБ). Гл. тарчаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбны́ ‘сытны (пра страву)’ (лельч., Нар. лекс.). Да трыўны, трыўкі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ізгі́дзіць, ізгы́дыты ’зганіць, абгаварыць’ (брэсц., Нар. лексіка, 77). Ад гідкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізно́ў, ізну́ (гродз., Нар. лексіка, 42). Зноў (гл.) з прыстаўным і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́ркі, ‑ая, ‑ае.

1. З непрыемным едкім смакам (смакам палыну, гарчыцы); проціл. салодкі. Горкі перац. □ Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць. З нар.

2. Поўны гора; цяжкі, гаротны. Горкая доля. Горкае жыццё. □ [Волька] пачала паціху галасіць над сваёй горкай жаночай доляй. Б. Стральцоў. // Выкліканы цяжкім горам. Горкія слёзы. □ Марыну бабка суцяшае, Каб горкі сум развеяць ёй. Колас. Усё часцей і часцей бацька садзіўся ля стала, паклаўшы пад бараду рукі, думаў горкую думу, цяжка ўздыхаў. С. Александровіч. // Які выклікае гора, непрыемнасці. Пачуць горкую вестку. Выслухаць горкую праўду.

3. Набыты ў выніку цяжкай працы, доўгіх выпрабаванняў. Горкі хлеб. □ [Усіх людзей] затрымаць не ўдалося, сёй-той, навучаны горкім вопытам, паспеў схавацца. Лынькоў.

4. Які жыве ў цяжкім горы; бяздольны. Горкая сірата. Горкі бядняк.

5. у знач. наз. го́ркая, ‑ай, ж. Гарэлка. На пачатак справы — чарка горкай, На прыправу — добрая гаворка. Панчанка.

•••

Горкая соль гл. соль.

Гора горкае гл. гора.

Горкае дзіця гл. дзіця.

Горкі п’яніца гл. п’яніца.

Збіць (зрэзаць) на горкі яблык гл. збіць.

Як горкая рэдзька гл. рэдзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)