зада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; пр. задаўся, ‑лася, ‑лося; заг. задайся; зак.
1. чым. Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне). Задацца мэтай.
2. (часта з адмоўем). Абл. Выйсці ўдалым; атрымацца, удацца. Хлеб не задаўся. □ Так, шчасце мне, відаць, не задалося. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняве́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняверыць.
2. у знач. прым. Які страціў веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н. Не! Усё-такі не ўяўляецца, зняверанаму, мне І рэчка без вады, і лес без дрэў, гняздо без птушак. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэбю́т, ‑у, М ‑бюце, м.
1. Першае выступленне артыста на сцэне. Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». Рамановіч. // Першае публічнае выступленне ў якой‑н. галіне дзейнасці. Літаратурны дэбют.
2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі. Адкрыты дэбют.
[Фр. début.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., чаго.
1. Размінаючы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Намяць гліны.
2. Прымяць, змяць што‑н. Намяць травы ў садзе. Намяць кулявой саломы.
3. Разм. Тое, што і нацерці (у 5 знач.).
•••
Намяць бакі — пабіць каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсма́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмажыць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны смажаннем. [Мароз:] — Прыязджаем з Іванам Васільевічам — а там ужо стол з місай рыбы. Свежанькая, падсмажаная, масла на ёй кіпіць — смаката. Лобан. Падышла афіцыянтка. — Мне свіную адбіўную, з падсмажанай бульбай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазне́й, прысл.
1. Выш. ст. да прысл. позна (у 1, 3 знач.).
2. Праз нейкі час. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў домік пад соснамі, дзе за акном невялікага кабінета красавалася паміж пладовых дрэўцаў звычайнае наша, вясковае жыта. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасляза́ўтра, прысл.
Праз дзень пасля сягонняшняга дня. Як ні было цяжка сёння, а .. [Зоні] хочацца ісці на гэтую работу заўтра, і паслязаўтра, і кожны дзень. Кулакоўскі. — Надоечы мне Арына Самусёва казала, як сакрэт, што Берагі няйначай думаюць паслязаўтра прыйсці к нам у сваты. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патэ́льня, ‑і, ж.
Тое, што і скаварада. Стол .. [Віта] сабрала багаты: капуста, гуркі, квашаныя брусніцы, патэльня яечні, якая ўсё яшчэ сярдзіта сквірчэла і напаўняла хату апетытным пахам. Шамякін. За сталом бацька быў асабліва вясёлы, жартаваў і ўсё падкладваў мне з патэльні бліны. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Тое, што і пачак. [Гарлахвацкі:] Прынясіце мне дзве пачкі папярос. Крапіва. Праз колькі хвілін.. [Таццяна] вярталася дамоў з вялікай пачкай кніг, загорнутых у настольнік. Шамякін.
2. У класічным балеце — кароткая, пышнай, шматслойная спадніца балерыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагаласо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Разм. Паўторнае галасаванне. Двойчы, як мне вядома, перагаласоўка ішла. Але пастанова прынята. Савіцкі.
перагаласо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Спец. Чаргаванне галосных у каранях слоў пры захаванні нязменнасці зычных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)