Вы́мухрыць ’вымуштраваць’ (Бяльк.). Відавочна, звязана з замухрышка (гл.), рус. мухры́га ’неахайны, таксама маларослы чалавек’, мухры́жнік ’махляр, ашуканец’, якія, магчыма, да мухляваць (гл.) (Фасмер, 3, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамбі́сты ’горды’ (Касп.). Адносіцца да групы слоў га́мба, гамбава́ць, га́мбіць (гл.). Гамбісты < *ганьбісты. Зыходным значэннем, магчыма, з’яўляецца ’сарамлівы; той, хто саромеецца, ганьбіцца’, адсюль далей ’горды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́нуць ’грукнуць, пачуцца’ (БРС). Здаецца, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gruchnąć ’з шумам раптоўна ўпасці, грукнуць’ і runąć ’паваліцца, грымнуць’. Магчыма, кантамінацыя гэтых дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гуд ’шкляны, плавільны завод’ (Яшкін). Параўн. у Даля гу́да ’шкляны завод’. Бясспрэчна, звязана з гу́та. Формы гуд, гу́да, магчыма, з’явіліся як вынік уплыву дзеяслова гудзе́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуэт ’дуэт’ (БРС). Рус. дуэ́т, укр. дуе́т. Першакрыніцай з’яўляецца італ. duetto ’тс’. Запазычанне адбылося, магчыма, праз пасрэдніцтва ням. Duett ’тс’ (< італ.). Гл. Фасмер, 1, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зайза́яр ’саляная кіслата’ (зах., Нар. словатв.). Кавальскі тэрмін з ням. Salzsäure ’тс’ ці salzsauer ’салянакіслы’. Праз польск.магчыма і яўр.) пасрэдніцтва. Параўн. польск. zajzajar.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замэ́дзгаць ’забрудзіць’ (ТСБМ). Рус. замы́згать, укр. чарніг. зами́згати (Грынч.) ’тс’. Прэфіксальны дзеяслоў ад мыдзгаць ’пэцкаць, пэцкацца’ (гл.) з пераменай галоснага, магчыма, у сувязі з пэ́цкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́ціцца ’быць упартым’, ’капрызнічаць, гарачыцца’ (Яўс.), ’спатыкацца (пра каня)’ (Нас., Шат.). Да капыта? Параўн. капыціцца ’спатыкацца (пра каня)’ (ТСБМ). Магчыма, таксама кантамінацыя з капырсціцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капяшы́на, капяшчына ’капа сена’ (Нар. словатв.), да капа (гл.). Словаўтварэнне не зусім зразумелае. Магчыма, другаснае ад інтэнсіўнага дзеяслова з -^‑суфіксацыяй: kopa > kopati > kopositi > kopos‑ina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кроль ’трус’ (Ян., Мат. Гом.). Адваротнае ўтварэнне ад кролік1 (гл.), магчыма, яшчэ на польскай моўнай глебе. Параўн., аднак, Замосцінска–Куцалава, JP, 35, 289–295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)