лю́таўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лютага 2, уласцівы яму. Лютаўскі дзень. Лютаўская завіруха. □ Вее з Балтыкі Лютаўскі вецер халодны. Глебка. // Які адбываецца ў лютым 2. Лютаўскі пленум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маляры́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да малярыі. Малярыйныя захворванні. // Які з’яўляецца крыніцай малярыі. Малярыйны камар. Малярыйная мясцовасць.
2. Звязаны з мерапрыемствамі па барацьбе з малярыяй. Малярыйная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дво́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дворніка (у 1 знач.), належыць яму. Дворніцкая лапата.
2. у знач. наз. дво́рніцкая, ‑ай, ж. Памяшканне для дворніка (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзягця́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзёгцю, уласцівы дзёгцю. Дзягцярны пах. // Прызначаны для вырабу дзёгцю. Дзягцярны завод. // Прыгатаваны з дзёгцю або з прымессю дзёгцю. Дзягцярная мазь. Дзягцярнае мыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжкраявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да шэрага краёў (у 3 знач.), агульны для некалькіх краёў. Міжкраявая кантора.
2. Які адбываецца паміж краямі (у 3 знач.). Міжкраявая нарада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міно́гавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да міногі. // Прызначаны для лоўлі міногі.
2. у знач. наз. міно́гавыя, ‑ых. Назва сямейства водных бяссківічных пазваночных жывёл, да якога адносіцца мінога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мушы́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мухі, уласцівы мухам. На сцяне вісеў партрэт старога рабіна ў ярмолцы, увесь у мушыных сляд[ах]. Бядуля. // Які складаецца з мух. Мушыны рой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наміна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да наміналу, які выражаецца якой‑н. грашовай вартасцю. Намінальная цана.
2. Які толькі называецца, але не выконвае сваіх функцый; фіктыўны. Намінальны кіраўнік.
[Ад лац. nominalis — імянны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ная́давы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да наяды (у 2, 3 знач.).
2. у знач. наз. ная́давыя, ‑ых. Сямейства аднадольных раслін, да якога адносіцца наяда (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нео́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да неону, уласцівы яму. Над будынкам прыгожа і ярка ўспыхвалі неонавыя агні. Гамолка. // Зроблены з дапамогай неону. Неонавая рэклама.
•••
Неонавая лямпа гл. лямпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)