гарбузо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гарбуза. Гарбувовыя семечкі.
2. у знач. наз. гарбузо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца гарбуз, кавун, дыня і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грабе́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грабежніка, грабежнікаў, уласцівы ім. Грабежніцкія планы. // Які вядзецца з мэтай грабяжу, аграблення. Грабежніцкая вайна. // Празмерна высокі, вымагальны. Грабежніцкія штрафы. Грабежніцкія цаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́сенічны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гусеніцы. Гусенічная стужка. // Які перамяшчаецца пры дапамозе гусеніц. Гусенічны трактар. Гусенічны экскаватар. Гусенічны цягач. // Які ўтвараецца з дапамогай гусеніц. Гусенічны ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́мскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дамы, дам (у 1 знач.), належыць або ўласцівы ім. Дамскі вальс. Дамскі веласіпед. Дамскія туфлі. // Які складаецца з дам. Дамская кампанія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіру́шлівы, ‑ая, ‑ае.
1. З завірухай, завірухамі. Завірушлівая зіма. □ Нічога не было чутно ў гэту завірушлівую ноч. Лупсякоў.
2. Які мае адносіны да завірухі, уласцівы ёй. Завірушлівы вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замо́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да заможніка, належыць яму. Скрозь мясцовасць то драбілася на яшчэ меншыя загончыкі, то збіралася ў асадніцкія фальваркі і заможніцкія хутары. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да змоўніка; такі, як у змоўніка. Змоўніцкія планы. □ Усе маўчалі, і гэтае маўчанне, асабліва нейкая змоўніцкая нерухомасць людзей, прымусіла Карніцкага схамянуцца. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кавале́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кавалера, належыць яму. Кавалерскі такт. □ [Падлоўчы] успамінаў тады свае маладыя кавалерскія гады, свой жывы і гарачы нораў, свой спрыт да паненак. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азло́біцца, ‑блюся, ‑біліся, ‑біцца; зак.
1. Стаць злосным, выявіць зласлівыя адносіны да ўсяго навакольнага. Азлобіцца на ўвесь свет.
2. Атрымаць моцнае раздражненне, адчуць злосць супраць каго‑н.; раззлавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альбумі́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да альбуміну, звязаны з альбумінам. Альбумінавы завод. Альбумінавая фатаграфічная папера. // Які прыгатаваны з альбуміну, складаецца з альбуміну. Альбумінавая мука. Альбумінавы хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)