паперако́шваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакасіць ​1 усё, многае.

паперако́шваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перакасіць ​2 усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасто́чваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стачыць ​1 усё, многае.

пасто́чваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стачыць ​3 усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.

1. Апалоць нанава, яшчэ раз.

2. Выпалаць, папалоць усё, многае. Перапалоць усе грады. Перапалоць усё пустазелле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абы-адку́ль, прысл.

Усё роўна адкуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасто́чваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Растачыць усё, многае (гл. растачыць ​1).

парасто́чваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Растачыць усё, многае (гл. растачыць 2).

парасто́чваць ​3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Растачыць усё, многае (гл. растачыць ​3).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перані́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.

Разм. Знішчыць, панішчыць усё, многае або ўсіх, многіх. А дзевер, не памятаючы сябе, уляцеў за .. [Марынай] следам і замахаў сякерай, зароў дзікім голасам: — Засяку-у!.. Усё кодла тваё перанішчу!.. Усё насенне звяду!.. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перажлу́кціць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., што.

Разм.

1. Вымачыць у шчолаку ўсё, многае. Перажлукціць усю бялізну.

2. Паліць усё, многае. Перажлукціць усё малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трын-трава́, у знач. вык.

Разм. Усё адно, усё роўна, хоць бы што. [Лабановіч:] — Не ўспамінай ты пра .. [згрызоты]. Усё гэта трын-трава. Колас. Рукі ў падсуднага былі закладзены за спіну, ён ішоў і ўхмыляўся, быццам паказваючы, што яму ўсё трын-трава. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Кончыць гарэць.

2. Перагарэўшы, адваліцца, адпасці.

Сук адгарэў.

3. перан. Скончыцца, мінуцца.

Усё адышло, адгарэла.

|| незак. адга́рваць, -ае і адгара́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

1. Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. боты ад снегу.

2. Абакрасці ўсіх, многіх (разм.).

За некалькі дзён паабчышчалі многія хаты ў наваколлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)