пага́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Ганарлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; ганарыстасць. Ставіцца з пагардай да каго-небудзь. □ На адной з вуліц Мінска Грышка прыглядаецца ў твар жандара, які едзе з пагардай на буланым кані. Чарот. // Поўная адсутнасць павагі да каго‑, чаго‑н.; здзек. Выказаць пагарду. □ Хоць пагарду цярплю, — Мушу быць глух і нем; Хоць свет хлебам кармлю, Сам мякіначку ем. Купала. Вочы.. [настаўніцы] загарэліся халодным і жорсткім агнём пагарды. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Падгаварыць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Падбухторыць да бунту. □ [Валя] ведала, што сам .. [Лёня] не здольны на такія ўчынкі — хіба падбухторыць хто ... Васілевіч. [Паходня:] — Пярэчу, і калгаснікаў падбухтору, каб не адпускалі [Зосю]. Такога намесніка страціць? Хадкевіч. // Настроіць супроць каго‑н. [Верамейчык:] А ты хочаш за калгасны кошт для ўсіх добрым быць? Каб людзі пра твае грахі маўчалі? І таму падбухторыў супроць мяне ўсю камсамольскую арганізацыю? Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак.
1. каго-што. Падкаваць нанава, іначай, яшчэ раз. Перакаваць каню пярэднія ногі.
2. каго. Падкаваць усіх, многіх. Перакаваць усіх коней.
3. што. Перарабіць каваннем у што‑н. іншае. І клопат мой — дапамагчы Зямлі ў вялікай справе: Перакаваць хутчэй мячы На кельмы і аралы. Кляўко.
4. перан.; каго. Змяніць карэнным чынам, перавыхаваць. [З’явілася] думка, што чалавек сам можа выхавацца ў працы. Яна, маўляў, перакуе чалавека. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перано́счык, ‑а, м.
1. Той, хто пераносіць што‑н.
2. Перадатчык якой‑н. хваробы, інфекцыі. Пераносчык заразы. // перан. Распаўсюджвальнік якіх‑н. ідэй, поглядаў і пад. І адначасова [Лотр] з болем адчуваў, што сам ён — толькі пераносчык чужых думак, што ён ніколі не здолее да канца развіваць іх і рабіць з іх такія далёкія, канчатковыя высновы, што ён — твар царквы, але ніяк не сэрца, не розум, не зброя яе. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Прызнаць сваю віну, памылку перад кім‑н. [Пніцкі:] — [Паўлючок] напісаў падлог на .. Галіну. І цяпер сам усё як мае быць расказаў, пакаяўся. Чорны. Шаройка расказаў аб усім шчыра, успомніў і статак, прызнаў сваю віну і пакаяўся. Шамякін.
2. Усвядоміўшы сваю памылку, пашкадаваць аб зробленым. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад’ехаць іш падарожнай машыне. Якімовіч.
3. Прызнацца ў сваіх грахах, паспавядацца ў царкве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нара́іць, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак.
1. каго-што. Параіць, парэкамендаваць для якой‑н. мэты каго‑, што‑н. З тыдзень абшываў Іван Андрэя Ермаліцкага. І не сам хадзіў набівацца — людзі параілі гаспадару добрага шаўца. Грахоўскі.
2. з інф., каму і без дап. Даць параду зрабіць што‑н. Потым бегма кінулася [Галя] з аўдыторыі, быццам ёй хто параіў: хутчэй, хутчэй на вольнае паветра, набяры яго поўныя грудзі, і табе лягчэй стане. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плані́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Разм. уст. Доля, лёс. Клопікаў зноў з’явіўся быў на родных гарызонтах, але, як сам гаварыў ён, яго ўласная планіда пакацілася ўніз. Лынькоў.
2. Тое, што і планета (у 1 знач.). — Усё з зямлі жыве. Усё за яе трымаецца, і лішні ты чалавек на зямлі, калі не маеш свайго ўласнага месца на ёй, ці калі, скажам, цесна табе на такой вялікай планідзе. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліза́цца, ліжуся, ліжашся, ліжацца; заг. ліжыся; незак.
1. Лізаць сябе; лізаць адзін другога. Сабака ліжацца.
2. Разм. зневаж. Цалавацца. — Дар’я Латушка разышлася з Мацеем. А ўжо як .. лізаліся. Дуброўскі. // Разм. неадабр. Вадзіцца, знацца.
3. перан. Разм. Падлізвацца да каго‑н. [Юрка:] — А сам [бацька], дык у той жа дзень пайшоў ды ўсё шчацінне прапіў. На гэта дык ён — маўчыць. А пасля дык ужо ліжацца: можа, кажа, табе, Юрка, новую шапку купіць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахало́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прахаладзіцца.
2. Рабіць што‑н. марудна, павольна, не спяшаючыся; гультайнічаць. — Сваю работу лепш глядзі. Там ужо тры машыны чакаюць, а ён тут прахалоджваецца. Б. Стральцоў. Рэхва і сам абібокам не быў і сям’і прахалоджвацца не даваў. Корбан. Скажам, адбыўся ў брыгадзе сход. Рашылі ўсім мужчынам выйсці на касьбу — усе выйшлі, а Анатоль Красуцкі прахалоджваецца, спіць, пакуль сонца ў вокны не загляне. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыгатаваны або ўзяты на пробу (у 1 знач.), прызначаны для праверкі. Пробная партыя гавару. Пробныя духі. // Які служыць, робіцца для праверкі, пробы. — Колькі спатрэбіцца часу на падрыхтоўку новых фрэз?.. — Першыя пробныя можна зрабіць хутка. Кулакоўскі. З экспедыцыяй .. [Аляксей Іванавіч] паехаў і сам, каб наглядаць за бурэннем пробных шчылін. Шахавец.
2. Які мае пробу (у 3 знач.). Пробнае золата.
•••
Пробны камень гл. камень.
Пробны шар гл. шар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)