пансіён, ‑а,
1. Дзяржаўная або прыватная закрытая навучальная ўстанова з інтэрнатам, у якой выхаванцы жывуць на поўным утрыманні (у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах).
2. Невялікая гасцініца, у якой пастаяльцы забяспечваюцца харчаваннем (у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах).
3. Утрыманне на поўным забеспячэнні.
[Фр. pension ад лац. pensio — плацеж, узнос, арэндная ці кватэрная плата.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)